2007-02-28 15:06:50

Ксёндз Равасі аўтарам тэкстаў "Крыжовай Дарогі" ў Рымскім Калісэі


Аўтарам разважаньняў сёлетняй “Крыжовай Дарогі” ў рымскім Калісеі будзе ксёндз Джанфранко Равасі. Ён зьяўляецца біблістам, дырэктарам Амбразыянскае Бібіліятэкі ў Мілане і членам Папскае Біблійнае Камісіі. Шырэйшай публіцы ёсьць вядомы як папулярызатар Сьвятога Пісаньня. Часта вядзе гутаркі на біблійныя тэмы па тэлебачаньні а ў прэсе публікуе камэнтарыі, якія тычацца не толькі Бібліі але і актуальных здарэньняў. У мінулым, 2006 годзе, аўтарам разважаньняў “Крыжовае Дарогі” быў арцыбіскуп Анджэлё Комстры, Вікарый Папы для Ватыканскае Дзяржавы.
Крыжовая Дарога ў рымскім Калісэі з удзелам Папы Бэнэдыкта 16 адбудзецца ў Вялікую Пятніцу 6-га красавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.