Як паведамляюць з МЗС Беларусі, наша краіна разам з Філіпінамі, Упраўленнем ААН па
наркотыках і злачыннасці ды амерыканскай пазаўрадавай арганізацыяй "Жывыя галасы"
выступіла завадатарам правядзення Міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з гандлем людзьмі.
Пачнецца яна паказам беларускага дакументальнага фільма "нацыянальныя намаганні ў
барацьбе з гандлем жанчынамі і дзяўчынкамі" 5 сакавіка ў будынку штаб-кватэры ААН
у Нью Йорку . Як падкрэсліваюць арганізатары, будуць вызначаны ключавыя задачы для
судзейнічання дзяржавам-членам ААН і самой міжнароднай супольнасці ў распрацоўцы
сістэманага і каардынаванага плана па барацьбе з зарганізаванымі злачынствамі, у прыватнасці,
з гандлем жывым таварам. "Сумесны адказ на выклік"- такі падзагалавак мае наступная
сустрэча . Рашэнні будуць прымацца з улікам стратэгіі абароны правоў чалавека і палепшання
ролі ААН у каардынаванні намаганняў па эфектыўнай барацьбе з язвамі сучаснасці. Чакаецца
ўдзел у канферэнцыі генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна.