2007-02-27 07:43:33

Чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Каталiцкай Царквы.


а) Важнасць сямьi для асобы.
212 Сямья надзвычай важная для асобы. У гэтай калысцы жыцця i любовi чалавек нараджаецца i расце: калi нараджаецца дзiця, грамадства атрымлiвае ў дар новую асобу, якая “у сярэдзiне сябе адчувае паклiканне мець зносiны з iншымi i дарыць сябе iншым”. Такiм чынам, у сямье ўзаемная самааданасць мужчыны i жанчыны, аб’яднаных шлюбам, стварае жыццёвае асяроддзе, у якiм дзяця мае магчымасць “развiваць свае здольнасцi, паступова разумець сваю годнасць i рыхтавацца да спаткання з уласным i непаўторным лёсам”.
У атмасферы натуральнай сувязi, якая злучае членаў сямьi, асоба набывае прызнанне i прыймае на сябе адказнасць: “Першая i асновапалягаючая структура “чалавечай экалогii” – гэта сямья, ва ўлоннi якой чалавек атрымлiвае першапачатковае разуменне аб праўдзе i дабрынi, пазнае, што значыць любiць i быць любiмым i, такiм чынам, што значыць канкрэтна быць асобай”. Бо абавязкi членаў сямьi не абмежаваныя ўмовамi дагавора, але паходзяць з самой яе сутнасцi: сямья заснавана на шлюбным саюзе i структуравана адносiнамi, якiя паходзяць ад нараджэння цi ўсынаўлення дзяцей.
б) Важнасць сямьi для грамадства
213 Сямья, натуральная суполка, у якой здзяйсняецца чалавечая сацыяльнасць, уносiць унiкальнае i неадменнае ўкладанне ў дабрабыт грамадства. Бо сямейная суполка нараджаецца са зносiнаў асобаў: “Тэрмiн “зносiны” тычыцца асабiстых адносiнаў памiж “я” i “ты”. А тэрмiн “грамадства” выходзiць за рамкi гэтай схемы i наблiжаецца да “грамадства” да “мы”. Таму сямья , суполка асобаў ёсць першай чалавечай суполкай”.
Грамадства, пабудаванае на ўзор сямьi, - найлепшая гарантыя супраць адхiленняў у iндывiдуалiзм цi калектывiзм, таму што ў падобным грамадстве асоба заўсёды знаходзiцца ў цэнтры ўвагi як мэта i нiколi не выкарыстоўваецца як сродак. Зусiм вiдавочна, што дабрабыт асобаў i добрае функцыянаванне грамадства шчыльна злучаны “з добрым станам сужонскай i сямейнай еднасцi”. Без сямейных сувязяў, моцных сваёй еднасцю i верных сваiм абавязкам, народы робяцца больш слабымi. У сямье дзiцяцi надаюцца з первых гадоў жыцця маральныя каштоўнасцi, перадаецца духоўная спадчына рэлiгiйнай суполкi i культурная спадчына нацыi. Сямья – гэта школа сацыяльнай адказнасцi i салiдарнасцi.
214 Трэба сцвярджаць прыарытэт сямьi ў адносiнах да грамадства i Дзяржавы. Бо сямья, дзякуючы ўласнай пракрэатыўнай функцыi, робiцца ўмовай самога iх iснавання. Iншыя яе функцыi, накiраваныя на дабро кожнага з яе членаў, пераўзыходзяць па важнасцi i вартасцi тыя функцыi, якiя павiнны ажыццяўляць грамадства i Дзяржава. Сямья, суб’ект неадрыўных праў, набывае легiцiмацыю ў чалавечай натуры, а не ў прызнаннi з боку Дзяржавы. Такiм чынам, не сямья для грамадства i Дзяржавы, але грамадства i Дзяржава для сямьi.
Нiякая сацыяльная мадэль, накiраваная на служэнне дабру чалавека, не можа iгнараваць цантральны стан i сацыяльную адказнасць сямьi. А грамадства i Дзяржава, будуючы адносiны з сямьёй забавязаны прытрымлiвацца прынцыпа субсiдыярнасцi. На падставе гэтага прынцыпа грамадскiя ўлады не павiнны аддымаць у сямьi тыя задачы, якiя яна можа добра адольваць уласна цi ў свабодным аб’яднаннi з iншымi семьямi; з iншага боку, тыя ж улады павiнны падтрымлiваць сямью, даючы ёй усю дапамогу, у якой яна мае патрэбу дзеля годнага выканання ўсiх сваiх абавязкаў.
II Шлюб – аснова сямьi.
а) Вартасць шлюбу
215 Сямья заснавана на свабодным намеры сужонцаў аб’яднацца ў шлюбе, на павазе да сэнсаў i вартасцяў, якiя мае гэты iнстытут, якi залежыць не ад чалавека, але ад Самога Бога: “Гэтыя святыя сувязi, якiя надаюцца дзеля дабра як сужонцаў i дзяцей, так i грамадства, не залежаць ад чалавечага самавольства. Бо Сам Бог з’яўляецца Творцай шлюбу, якому нададзены розныя даброты i мэты”. Такiм чынам, iнстытут шлюбу – гэта “глыбокая еднасць жыцця i сужонскай любовi, якую Творца стварыў, надаўшы ёй уласныя законы”, - не паходзiць ад чалавечых пажаданняў цi юрыдычных законаў, але забавязаны ўласнай стабiльнасцю божаму пажаданню. Гэты iнстытут узнiкае, таксама i ў адносiнах да грамадства, “праз чалавечае дзеянне, пры пасрэднiцтве якога сужонцы аддаюць адзiн iншаму самых сябе i прыймаюць адзiн iншага”, i заснаваны на самой натуры сужонскай любовi: гэта любоў – поўны i выключны дар, якi паходзiць ад асобы да асобы, - заахвочвае сужонцаў прыняць на сябе неадрыўны абавязак, на што абодва публiчна даюць згоду. Гэты абавязак мае на ўвазе, што адносiны памiж членамi сямьi павiнны будавацца таксама i ў духу справядлiвасцi, а знаць, з улiкам iх праў i абавязкаў у адносiнах аднаго да iншага.
216 Нiякая ўлада не можа адмовiць натуральнае права на шлюб цi змянiць ягоныя рысы i мэту. Бо шлюб мае асабiстыя характэрыстыкi, асновапалягаючыя i трывалыя. Нягледзячы на шматлiкiя змены, якiя адбывалiся на працягу стагоддзяў у розных культурах, сацыяльных структурах i духоўных настроях, усе культуры маюць пэўную свядомасць годнасцi шлюба, гэта не заўсёды выяўляецца з аднолькавай яснасцю. Трэба паважаць гэту годнасць з яе асаблiвымi характырыстыкамi i баранiць ад усялякiх спробаў яе перакруцiць. Грамадства не можа кiраваць шлюбным саюзам, праз заснаванне якога сужонцы абяцаюць адзiн iншаму вернасць, дапамогу i прыняцце дзяцей, але мае права ўсталяваць яго грамадзянскiя наступства.  







All the contents on this site are copyrighted ©.