2007-02-27 14:51:11

Турынскі арцыбіскуп на просьбу італьянскага часопіса " Famiglia cristiana (Хрысціянская сям'я)" расказаў пра службу экзарцыстаў (святароў, здольных і навучаных спаганяць з людзей нячысціка).У дыяцэзіі іх на 4 больш з мінулага году."Д'ябал існуе.Няма сумніву ў існаванні САтаны і ягоным дзеянні ў сэрцах людзей, якіх ён схіляе да служэння злу".


"Легенда, што Турын, Прага і Ліон з'яўляюцца магічна-эrзатэрычным трохвугольнікам,такім чынам развенчваецца"- зазначае духоўны лідэр дыяцэзіі кардынал Северыно Палетта. Ён расказвае ў часопісе, што Турын часта малююць як італьянскі цэнтр чорных сатанінскіх імшаў.Аднак,арцыбіскуп падкрэслівае, што яму асабіста не даводзілася аніразу ўмешвацца ў нейкія сатанінскія сітуацыі. Асцярожнасць, якую выяўляе ў гэтых выпадках Царква, не трэба разумець як адмаўленне існавання д'ябла. Таму Царква дазваляе малітву экзарцызма.І ў самых новых літургічных кнігах ёсць настойлівая рэкамандацыя вельмі ўважліва ставіцца да кожнага выпадку перад тым, як святар прыступае да малітвы выгняння д'ябла. Турынскі кардынал запэўнівае ў інтэрв'ю,што новыя 4 экзарцысты маюць вялікі вопыт , ім не меньш як 50 гадоў, яны ведаюць сваю незвычайную цяжкую справу. Двое служаць у самім горадзе, а двое - у правінцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.