2007-02-27 13:27:33

Рэлiгiйныя дзеячы Венгрыi пратыстуюць супраць легалiзацii продажу фотаздымкаў педафелiчнага характару.


Хвалю незадаволенасцi выклiкала ў Венгрыi прапанова стварэння парнаграфiчных фотаздымкаў з удзелам згодных на гэта непаўналетнiх дзяцей ад 14 да 18 гадоў. Хрысцiянскiя i юдэйскiя суполкi краiны выказалi актыўны пратэст у сувязi з пагрозай уключэння гэтай саромнай папраўкi ў Крымiнальны кодэкс Венгрыi. “Гэта папраўка не асуджае распуснасць, педафiлiю, але дае месца разбэшчванню”, - гаворыцца ў заяве прадстаўнiкоў Каталiцкай, Лютэранскай i Кальвiнiстскай Цэркваў i Федэрацыi юдэйскiх суполак краiны.
“Разам з гэтай папраўкай адкрываецца шырокi шлях для тых, хто незаконным чынам карыстаецца зацiкаўленасцю дзяцей, i дае магчымасць тым, што незаконным чынам дабiваецца iх згоды”, - гаворыцца ў тэксце. “Немагчыма ўнесцi ўклад у здаровае палавое выхаванне дзяцей, здымаючы iх на парнаграфiчныя фотоздымкi”, - падкрэслiваюць тыя, што падпiсалiся пад дакументам. “Акрамя таго, нашу занепакоенасць выклiкае той факт, што вырабы адкрыта сэксуальнага характара амаль свабодна асягальныя для любога чалавека, у тым лiку i для дзяцей; дарослыя, нават не жадаючы гэтага, сутыкаюцца з iмi ў газетных кiёсках i на палiцах склепаў”. Таму аўтары заявы настойваюць на тым, каб “падобна iншым еўрапейскiм краiнам, таксама i ў Венгрыi кантралявалася ўся публiкацыя i распаўсюджванне выяў сэксуальнага характара” дзеля таго, каб абаранiць непоўнагадовых ад “спаткання з падобнымi вырабамi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.