2007-02-27 14:26:25

Правілы ўсынаўленьня беларускіх дзяцей замежнымі грамадзянамі



24 лютага быў прыняты дакумэнт аб некаторых пытаньнях усынаўленьня й апекі над беларускімі дзяцьмі замежнымі грамадзянамі. Грамадзяне іншых краін могуць усынавіць альбо ўзяць пад апеку дзіця, якое знаходзіцца ў базе дадзеных сірот ня менш чым год, і якім працаўнікі сацыяльнай службы ня здолелі знайсьці сям’ю ў Беларусі. На дадзены момант у гэтай базе запісаныя каля 12 тысячаў дзяцей. Сьпіс для міжнароднага ўсынаўленьня ствараецца па ініцыятыве мясцовых органаў апекі. Усынавіць беларускіх дзяцей змогуць грамадзяне толькі тых краінаў, зь якімі Рэспубліка Беларусь падпісала адпаведную дамову. У дадзены момант гэта толькі адна краіна – Італія.
У Міністэрстве адукацыі падкрэсьлілі, што найперш, чым аддаць дзіця на ўсынаўленьне за мяжу, павінен быць праведзены пошук такой магчымасьці ў Беларусі. Акрамя таго неабходна атрымаць згоду сваякоў і браць пад увагу наяўнасьць братоў і сясьцёр дзіцяці, з мэтаю захаваць сувязь паміж членамі адной сям’і.










All the contents on this site are copyrighted ©.