2007-02-26 13:36:18

У Ватыкане пачаліся Рэкалекцыі Рымскае Курыі з удзелам Папы Бэнэдыкта 16



На заканчэньне сустрэчы з вернікамі, ў часе адгаварэньня Багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні”, Папа папрасіў іх малітваў у намеры рэкалекцыяў Рымскае Курыі, якія з ягоным удзелам пачаліся у нядзелю 25-га лютага пасьля абеду ў Ватыкане. Рэкалекцыямі кіруе кардынал Біффі, арцыбіскуп Балоніі. Тэму сёлетніх разважаньняў узяў ён з Пасланьня Сьвятога Апостала Паўла да Каласыянаў: “шукайце таго, што на небе, дзе знаходзіцца Хрыстос, што сядзіць па правай руцэ Бога. Імкніцеся да таго, што ў небе, не да таго, што на зямлі”.
Ватыканскія рэкалекцыі пачаліся Вячэрняю, што была адслужана ў Капліцы “Рэдэмпторэс Матэр”. Штодня, ў гадзінах ад 9 да 18, запланавана малітву Ютраньні ды Вячэрню і тры разважаньні. Духоўныя практыкаваньні закончацца ў суботу 3-га сакавіка. У гэтым часе не будзе ніякіх аўдыенцый Папы, нават Агульнай Аўдыенцыі, што павінна адбыцца ў сераду 28 лютага.








All the contents on this site are copyrighted ©.