2007-02-26 13:31:07

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 25 лютага



А паўдні, у нядзлю 25 лютага, як у кожную нядзелю і важнейшыя сьвяты, Папа Бэнэдыкт 16 адгаварыў гэтую марыйную малітву з вернікамі, якія прыйшлт на Плошчу Сьвятога Пятра. У сваёй прамрве да іх Сьвяцейшы Айцец сказаў, “што толькі гледзячы на Укрыжаванага Хрыста магчыма зразумець асноўную праўду, што Бог ёсьць любоў”ю. Пачынаючы ад гэтага позірку, хрысьціянін знаходзіць дарогу свайго жыцьця і сваёй любові. Хто накіроўвае зрок на Укрыжаванага Хрыста зазнае пасланьня любові
RealAudioMP3
Канпэмплюючы вачыма веры Укрыжаванага, мы можам зразумець усю глыбюіню граху, трагічную шкоднасьцьгэтага граху, ды адначасна, як несуразмернаю ёсьць сіла прабачэньня і міласэрнасьці Госпада. У часе гэтых дзён Вялікага Посту- зьвярнуўся Папа да прысутных вернікаў- не адцягвайма нашага сэрца ад гэтае таямніцы глыбіні чалавецтва і вялікай духоўнасьці. Гледзячы на Хрыста мы пачуем таксама як Ён на нас глядзіць. Той, якога мы самі прыбілі нашымі грахамі да крыжа, нястомна абдароўвае сьвет нявычэрпнымі струменямі міласэрнае любові. Ох- сказаў на заканчэньне Папа Бэнэдыкт 16- каб было дадзена чалавецтву зразумець, што толькі з гэтае крыніцы магчыма чэрпаць духоўную энэргію неабходную да будаваньня пакуты і шчасьця, якога чалавек безупынна шукае”.
На заканчэньне сустрэчы Папа надзяліў на прысутных вернікаў сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.