2007-02-24 13:17:39

Кампанія братэрства - такую назва дала каталіцкая Царква Бразіліі акцыям па абароне жыцця, навакольнага асяроддзя і грамадства, што распачаліся ў лютым і працягнуцца ўвесь 2007 год.


Папа Бенедыкт 16 павітаў ініцыятыву Бразільскіх біскупаў наступнымі словамі:"Сёлетняя тэма накіраваная на сцверджанне сапраўднага братэрства між народнасцямі Амазоніі і на ахову жыцця. якое тут выяўляе сябе ў разнастайным багацці. Гэта аднолькавы клопат ў больш шырокім кантэксце аховы навакольнага асяроддзя, якое ёсць агульным здабыткам народаў так вялізнай тэрыторыі.Чалавечы, сацыяльна-палітычны, эканамічны і экалагічны аспекты жыцця Бразіліі і ўсёй амазоніі патрабуе асаблівае ўвагі Царквы і грамадства." Звяртаючыся да прэзідэнта Бразільскай біскупскай канферэнцыі, арцыбіскупу Сан Сальвадора і Баіа кардыналу Аньелло, свяцейшы айцец падкрэслівае, што дзейнасць Царквы па эвангелізацыі уваходзіць у гэты кантэкст. дык неабходна стымуляваць місіянарства і ствараць ўмовы для адкрыцця на веру і яе ўзрошвання для цэлага народу. што насяляе зону Амазонкі. Напрыканцы прынагоднага паслання папа выказвае падзяку місіянарам, якія, нават за цану ўласнага жыцця, нясуць хрысціянскае сведчанне ў гарады і вёскі гэтага абшырнага рэгіёну Лацінскай Амерыкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.