2007-02-24 13:18:38

Арцыбiскуп Таранто накiраваў сваё пасланна на Вялiкi Пост заклiкаючы дапамагчы цяжка хворым.


“Жадаю прызнацца вам, што ўжо даўно, менавiта дзеля таго, каб адказаць на галоўную патрэбу нашага часу – дапамагчы памiраючым хворым – я задумаў заснаваць сапраўднае царкоўнае служэнне: служэнне суцяшення”, - заявiў у сваiм пасланнi на Вялiкi Пост бягучага года арцыбiскуп iтальянскага горада Таранто, монс. Бенiньо Папа. Арцыбiскуп заклiкае вернiкаў жыць любоў’ю да кожнага чалавека, асаблiва да памiраючых хворых.
“Нягледзячы на ўражлiвыя поспехi медыцыны, - пiша каталiцкi дастойнiк, - свет пакутаў горача звяртаецца да хрысцiянскай суполкi”, заклiканай “выявiць любоў, на якую яна здольная ў адносiнах да тых, хто ў самотнасцi перажывае самы крытычны i рашаючы час свайго жыцця. Гэта людзi, якiя пакутуюць целам i духам. Жывучы ў сямье, якой цяжка суiснаваць з памiраючым хворым i якая, таму, сама мае патрэбу ў падтрымцы i суцяшэннi”.
Адсюль узнiкла iдэя “служэння суцяшэння”, якое трэба несцi, на думку монс. Бенiньо Папы, “тым, хто мае харызму дагляду хворых”, каб яны былi “выявай Царквы, што, будучы настаўнiцай чалавечнасцi, здзяйсняе дыяканiю любовi ў адносiнах да пакутуючых”.







All the contents on this site are copyrighted ©.