2007-02-22 14:03:53

Папяльцовая Серада ў Вечным Горадзе


21-га лютага Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў Літургію Папяльцовае Серады у рымскай Базыліцы Сьвятой Сабіны, што на рымскім узгорку Авэнтіно. Раней, перад Сьвятой Імшой Сьвяцейшы Айцец павёў пакутную працэсыю з паблізкае Базылікі Сьвятога Анзэльма да Базылікі Сьвятой Сабіны. Папу суправаджалі ў гэтай працэсыі айцы дамінікане і бэнэдыктыны, якія апякуюцца гэтымі Базылікамі.
У казаньні, ў часе Імшы, Бэнэдыкт 16 зьвярнуў увагу, што Касьцёл дае нам практычныя ўказаньні, як пладавіта перажываць вялікапосны час наверненьня і пакуты. Пост служыць ўнутранаму ачышчэньню, якое ёсьць працідзеяньнем граху і зла. Мае весьці веруючых да вызваленьня з няволі ўласнага “Я”. Вучыць гатоўнасьці слухаць Бога і служыць братам- завершыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.