2007-02-22 14:02:33

Заклiк галавы Еўрапейскай бiскупскай канфярэнцыi аб дапамозе краiнам Усходняй Еўропы.


Старшыня Рады Еўрапейскай Бiскупскай канфярэнцыi, кардынал Петер Эрде заклiкаў Еўрапейскi Саюз аказваць большую дапамогу сваiм новым дзяржавам-членам Усходняй Еўропы. У прыватнасцi, кардынал звярнуў увагу на несправядлiвасць у сельскагаспадарчай вытворчасцi: у Заходняй Еўропе памер дапамогi ў дадзенай галiне большы, чым на Усходзе. Становiшча сельскага насельнiцтва ў дзяржавах, якiя ўступiлi ў Аб’яднаную Еўропу, вельмi складанае, у многiх месца выяўляецца “нешта накшталт зняволяння”. Каталiцкi дастойнiк нагадвае: “Салiдарнасць з’яўляецца адной з асноўных вартасцяў Еўрапейскага Саюза”.







All the contents on this site are copyrighted ©.