2007-02-21 13:56:17

Прамова Свяцейшага Айца да рымскiх спаведнiкаў.


“Таксама i ў нашу эпоху, адзначаную шматлiкiмi рэлiгiйнымi i сацыяльнымi выклiкамi”, трэба “па-новаму зразумець i зноў прапанаваць” Таямнiцу Пакаяння, - сказаў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°, прыймаючы 18 лютага на аўдыенцыi пенiтэнцыяраў чатырох папскiх базылiк. Ён назваў спаведнiкаў айцамi, духоўнымi суддзямi, настаўнiкамi i выхавацелямi, заклiкаўшы святароў да “трывалага ўдасканаляння” у гэтай галiне. Бенедыкт XVI° пачаў сваю прамову з напамiну аб “усiх святарах свету, якiя прысвяцiлi сябе служэнню ў спавядальнi”, i назваўшы Таямнiцу Пакаяння “духоўным адраджэннем, якое пераўтварае таго, што пакаяўся ў новае стварэнне”. “Толькi Бог можа здзейснiць гэты цуд Божай ласкi, - нагадаў Свяцейшы Айцец, - i Ён здзяйсняе яго праз словы i жэсты святара”. Такiм чынам, спаведнiк “не з’яўляецца пасiўным наглядальнiкам”, але “актыўным iнстументам Боскай мiласэрнасцi”. Адсюль вынiкае неабходнасць для спаведнiка спалучаць “добрую духоўную i пастырскую спагадлiвасць” з “сур’ёзнай багаслоўскай, маральнай i педагагiчнай падрыхтоўкай, якая дапаможа яму зразумець тое, што перажыў чалавек, якi прыйшоў да пакаяння”, - зазначыў Бенедыкт XVI°.







All the contents on this site are copyrighted ©.