2007-02-21 13:46:18

Католікі і мусульмане Францыі ў папяльцовую сераду завяршаюць сумесную пілігрымку ў Алжыр.На чале дэлегацыі - кардынал Ліона Піліп Барбарэн і кіраўнік Ліонскіх мусульманаў Азэдзін Гаджы.


Перад зваротам у Францыю кардынал сказаў журналістам:"У нашым дэпартаменце жыве 150 тысяч мусульманаў.Дык наша падарожжа сталася выказваннем узаемнай павагі. Мяне, - працягваў кардынал Барбарэн,- натхнілі словы Бенедыкта 16,прамоўленыя пасля пілігрымкі ў Баварыю:новы Папа тады адразу заахвоціў нас распачаць дыялог і імкнуцца да лепшага ўзаемнага пазнавання. Мы распачалі супрацоўніцтва з мячэццю Ліона, разважалі разам аб сутнасці паняцця Бога Адзінага."
Цяперашняе паломніцтва павінна садзейнічаць умацаванню існуючых адносін і сведчыць магчымасць набліжэння католікаў і мусульманаў Францыі. Акрамя сталіцы - горада Алжыра, дэлегацыя наведала Канстанціну - у абодвух гарадах прайшлі сустрэчы са школамі імамаў.Пабывалі ліёнцы у біскупскай сталіцы святога Аўгустына - Гіпоне (зараз гэтае мейсца называецца Анабу). Асабліва ўраджвальнаю была сустрэча з грамадой кляштара Цібіріна, у якім у 1996 годзе ісламскія фундаменталісты закатавалі 7 манахаў-трапістаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.