2007-02-21 13:51:57

Барселона: там адбыўся Міжнародны Экумэнічны Кангрэс


У гэтым гішпанскім горадзе адбыўся міжнародны экумэнічны кангрэс, які праходзіў пад лозунгам :”Экумэнізм духа і міласэрнасьці”. Першым меў даклад кардынал Каспэр, старшыня Папскае Рады да спраў Адзінства Хрысьціян. “ Экумэнічная духоўнасьць заключаецца ў супрацоўніцтве ў карысьць жыцьця, справядлівасьці, правоў чалавека і міру”- сказаў кардынал Каспэр. Мы павінны пераадольваць дух саперніцтва, таму неабходнаю рэччу зьяўляецца тое, каб запанавала салідарнасьць. Мы можам многа спраў зрабіць разам, але дзякуючы супрацоўніцтву мы пазнаем лепш сябе ды ўзрастаем разам- дадаў.
Кангрэс быў падрыхтоўкаю да ІІІ Экумэнічнае Сустрэчы, якая адбудзецца ў месяцы верасьні ў Румыніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.