2007-02-20 14:22:38

Сьвет першых хрысьціянаў ( працяг)


Малюнкі ды надпісы ў Рымскіх катакомбах – гэта вельмі важныя сведчанні і факты аб жыцці першых хрысціян. На думку спецыялістаў, самы старажытны надпіс быў там зроблены ў трэці год праўлення імператара Веспасіяна, гэта было 71-е лета ад Нараджэння Хрыстова. Са 107-га па 268-ы год вядома толькі восем надпісаў з памечанымі датамі, а з 268-га па 542-гі год гэтыя надпісы ідуць адзін за другім. Адзін з найстаражытнейшых надпісаў на пахавальніцы напісаны як верш:
Аляксандр не памёр, ён жыве вышэй зорак; /Цела ж яго ў гэтай магільне спачывае/ Жыццё ён скончыў пры Антоніне імператары, /Які, дзе мог прадбачыць вялікае дабро, /Замест міласці заплаціў нянавісцю. /Бо калі ён укленчыў, /каб прынесці ахвяру сапраўднаму Богу, /Быў адведзены на пакаранне смерцю. /О часы злашчасныя, /Калі ў пару святую і запаветную /Нават у пячоры нельга быць у бяспецы! /Жаласнае жыццё, але яшчэ больш жаласная смерць, /Калі сябры і родныя не могуць пахаваць. /Але ж ён на небе ззяе*.
Верш гэты прысвечаны Рымскаму Папе Аляксандру І, які, па загаду імператара Адрыяна, быў спалены ў печы 3 траўня 119 года. Але яшчэ раней, у 66 годзе ад нараджэння Хрыстова імператар Нерон моцна пераследваў хрысціян. Па яго загаду, у садах, што знаходзіліся на Ватыканскім узгорку, спальвалі першахрысціянскіх мучанікаў. І менавіта тут, патаемна, ноччу, хрысціяне хавалі целы сваіх братоў па веры. Тут былі пахаваны рэшткі Святога Апостала Пятра, непадалёку ляглі і яго наступцы, іншыя Пàпы. Непадалёку ад таго месца, на Аўрэліянскім шляху, амаль у адзін час з Пятром, рымлянка Люцына на участку сваёй зямлі пахавала ахрышчаных гэтым апосталам і закатаваных Неронам турэмшчыкаў Працэса і Марцыніана, якім было загадана сцерагчы Пятра ў Мамерцінскай вязьніцы. Там жа ў Рыме, на левым беразе ракі Цібр, каля дарогі на Осцію, месца вечнага спачывання Святога Апостала Паўла, стала пачаткам хрысціянскіх пахавальняў побач з гэтай дарогай.
У найстаражытнейшых катакомбах пераважаюць выявы збавення надхнёныя Старым Запаветам. Там знаходзяцца некаторыя экзэмпляры выяваў Хрыста-Цудатворцы, асабліва ў сцэне ўваскрэсення Лазара, а вось пачынаючы з IV стагоддзя ў катакомбах і на рэльефах саркафагаў павялічыліся выявы розных цудаў Ісуса Хрыста. Гэта адлюстроўвае агульны і важны факт. Іканографы выяўлялі Хрыста больш асабістага і ў гэтай індывілізацыі павялічваліся ўдакладненні выяваў праз Яго справы Цудатворцы. Увогуле, нават перад памнажэннем выяваў цудаў Хрыста мастакі часта ўздымалі адну сцэну адасобленую ад Яго дзяцінства, гэта Дары Вестуноў.
*Вольны пераклад аўтара з лаціны

Сёння гэты сюжэт уздымае асаблівы інтэрэс, бо ўжо стагоддзямі мы прызвычыліся святкаваць Нараджэнне Ісуса Хрыста ў Віфлееме 25 снежня, у той час, як старажытныя хрысціяне святкавалі гэтую падзею або ў дзень Яўлення Гасподняга (6 студзеня), або ў дзень Пакланення вестуноў (5 студзеня); мастакі старажытна-пахавальнага цыкла былі вельмі ўважлівымі і даволі доўга трымаліся гэтага правіла.
Калі выявы Пакланення вестуноў замянілі ўвесь хрысталагічны цыкл, гэта азначала, што іканаграфія так памятала і ўздымала аргумент збаўлення кожнага верніка: Уцелаўленне Збавіцеля і Адкупленне, якое ён прынёс усім людзям. Адкупленне часам выяўлялася з выявай першапачатковага граху, апранутыя Адам і Ева, паміж якімі дрэва са змяёй. З сярэдзіны IV стагоддзя на сценах і саркафагах катакомбаў пачалі з’яўляцца не толькі выявы Пакутаў Хрыстовых, але і мучаніцтва рымскіх апосталаў Пятра і Паўла.
Самым старажытным тэкстам, у якім апісваецца пакаранне Паўла, лічыцца пасланне да Карынфянаў Рымскага біскупа Клімента (96 г.). З-за таго, што Павел быў рымскім грамадзянінам, яго не маглі пакараць як раба – укрыжаваць, або кінуць на разарванне звярам. Яму адсеклі галаву. Біскуп Еўсевій Кесарыйскі, аўтар “Царкоўнай гісторыі”, які памёр у 430 годзе, пісаў: “Павел быў абезгалоўлены ў самым Рыме, а Пётр укрыжаваны”. Пра укрыжаванне Пятра галавой уніз узгадваецца ў апокрыфе ІІ стагоддзя.
Калі параўноваць тагачасную іканаграфію катакомбаў першых хрысціянаў і звычайных рымскіх (язычніцкіх) саркафагаў у ІІІ-IV стагоддзях, то нейкіх адметных рысаў у стылі мастацкага выяўлення знайсці будзе немагчыма. Яны былі вельмі падобнымі ў Італіі і Сіцыліі, Гішпаніі, Паўночнай Афрыкі і ў Канстанцінопалі. Прагрэс абагачэння выяўленчых сюжэтаў пачаўся пасля Трыумфу Хрысціянства ў 312 годзе. Мы ведаем, што першыя хрысціянскія выявы, якія з’явіліся ў катакомбах і на саркафагах – служылі пахаванню. Большая іх частка паказвае Збаўленне, або Уваскрэсенне, якое зрабіў Хрыстос вернікам, або хрысціянскія сакрамэнты, дзякуючы якім нябожчык мог верыць, што падзеліць шчасце жыцця ў іншым свеце.
Вось гэта і была агульная іканаграфічная праграма пахавальнага хрысціянскага мастацтва, і гэтым яна вельмі адрознівалася ад пахавальнага язычніцкага мастацтва той жа эпохі. На рымскіх саркафагах і часам на сценах іх маўзалеяў вельмі часта выяўлены сцэны з міфалагічных расказаў. На некаторых агульнай сцэнай прадстаўлена смерць нейкага міфічнага героя, а на іншых выяўлена душа нябожчыка, якая пераносіцца ў іншы свет, на неба, або на шчаслівы востраў. Як бачым на тагачасных язычніцкіх саркафагах ужо з’явіўся адбітак хрысціянскага мастацтва. Натуральна, што існавала істотнае адрозненне паміж пахавальнай праграмай у культуры язычніцкай і хрысціянскай. Але сама мастацкая школа пакуль што заставалася той жа – рымскай.







All the contents on this site are copyrighted ©.