2007-02-20 13:37:08

Папа наведаў Вышейшую духоўную семiнарыю Рыма.


“Чэрпайце заўсёды са Слова Божага i выяўляйце пакору, прызнаючы грэх у Царкве i ў вашым жыццi”, - з такiмi словамi Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° звярнуўся ў мiнулую суботу да навучэнцаў Рымскай Вышейшай духоўнай семiнарыi, куды ён накiраваўся з вiзiтам з нагоды свята яе нябеснай заступнiцы Мацi Божай Спадзявання.
Адказваючы на пытаннi семiнарыстаў, Папа падкрэслiў, як важна жыць Еўхарыстыяй, глядзець на пакуты як на настаўнiка жыцця i не верыць таму, хто абяцае вясёлае i лёгкае жыццё.
Памiж Бенедыктам XVI° i семiнарыстамi адбылася сяброўская размова, у якой былi закранутыя пытаннi, злучаныя з паклiканнем, з тым, як быць паслядоўнымi ў сваiм станоўчым адказе Збавiцелю. Гэта быў шчыры дыялог, у якiм закраналiся нават такiя дэлiкатныя пытаннi, як грэх i кар’ерызм у Царкве. “Як падыйсцi да рашэння падобных праблем найбольш адказным i разумным чынам”, - запытаўся адзiн з семiнарыстаў.
“Гэта не простае пытанне”, - адказаў з усмешкай на вуснах Папа. “Але Пан ведае, Ён ведаў ад пачатку, што ў Царкве таксама ёсць i грэх, i што для нашай пакорлiвасцi важна прызнаць гэта i бачыць грэх не толькi ў iншых, у структурах, у высокiх герархiчных становiшчах, але i ў нас самiх”.
Пасля заканчэння спаткання Свяцейшы Айцец быў запрошаны на вячэру разам з семiнарыстамi.








All the contents on this site are copyrighted ©.