2007-02-20 13:40:41

Дабрачынныя нямецкiя арганiзацыю дапамагаюць дзецям-жаўнерам Уганды.


Царква дапамагла 400 дзецям-жаўнерам уцячы з армii паўстанцаў. Па паведамленню дабрачыннай арганiзацыi “Missio” у Аахене, сенсацыйныя ўцёкi былi магчымыя дзякуючы аднаму законнiку. Пры гэтым ён выкарыстаў уласны голас i навейшую тэхнiку: пры пасрэднiцтве арганiзацыii “Акцыя прамога пападання” мiссiянар пабудаваў радыёстанцыю i заклiкаў дзяцей-жаўнераў кiнуць зброю i ўцячы пад абарону Царквы. Iнiцыятарамi ўцёкаў выступiлi нямецкiя каталiцкiя арганiзацыi “Missio” i “Adveniat”, a таксама евангелiстычная мiсiя “Адзiн свет”. 300 тысяч дзяцей, па дадзеных дабрачынных арганiзацый, удзельнiчаюць у войнах па ўсiм свеце. Напрыклад, у Бурундзi, Калумбii, Шры-Ланка i на Фiлiпiнах. Самы вядомы прыклад – Паўночная Уганда. Тут з 1987 года былi захоплены i прымушаны ваяваць болей за 20 тысяч непаўналетнiх.







All the contents on this site are copyrighted ©.