2007-02-20 13:52:54

Грошы для Царквы Ўсходняе Еўропы і Азіі - такую акцыю пачынаюць у папяльцовую сераду каталіцкія вернікі ЗША па закліку дабрачыннага фонда "Дапамога Царкве ў патрэбе".Яе праводзяць біскупы Амерыкі.


Нацыянальная акцыя штогод пачынаецца ў гэты знамянальны для вернікаў 1 дзень Вялікага Посту ад 1990 года. Сабраныя католікамі па ўсіх касцёлах Злучаных Штатаў сродкі потым накіроўваюцца да адрасатаў праз славуты нямецкі Фонд. Часта яны накіроўваюцца на канкрэтныя мэты: адукацыю, падтрымку манаства, развіццё катэхізацыі, стварэнне новых СМІ. Асноўнай тэмай сёлета выбрана ідэя "Любоў -адзінае святло", на што натхніла першая Энцыкліка Папы Бенедыкта 16 "Бог ёсць любоў". Дапамога пойдзе ,як указваецца, і да нас, на Беларусь. У праграме матэрыяльнай падтрымкі - католікі Балгарыі, Албаніі, Арменіі, Чэхіі, Расіі, Літвы, Славакіі, Славеніі,Украіны, Таджыкістана і яшчэ 20 краін Еўразіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.