Украiнскiя праграмы Ватыканскага Радыё будуць рэтранслiрвацца ва Украiне.
Рэтрансляцыя ва Украiну ўкраiнскiх праграм Ватыканскага радыё пачалася пасля падпiсання
пагаднення памiж дырэкцыямi Радыё Ватыкана i Нацыянальнага Радыё Украiны. Аб гэтым
паведамiў дэпартамент iнфармацыi Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы. З 13 лютага
2007 года, па аўторкам i чацьвергам у 22.05 па кiеўскiм часе ўкраiнскiе праграмы Ватыканскага
Радыё будуць паўтарацца на III° канале агульнанацыянальнай радыёпраграмы Украiны,
а з 6 красавiка па пятнiцах пачнецца трансляцыя яшчэ адной спецыяльнай праграмы. Па
меркаванню Галавы УГКЦ, перадачы Ватыканскага Радыё цяпер будуць даступныя шырокаму
колу радыёслухачоў ва Украiне, якiя цiкавяцца жыццём Царквы i iмкнуцца даведацца аб
ёй болей. Кардынал Гузар адзначыў, што iснуе тэндэнцыя, i не толькi памiж украiнцамi,
жыць у сваiм замкнутым свеце. “Калi мы даведваемся, як жiве Царква ў iншых краiнах,
на iншых кантынентах, то пашыраем сваё разуменне таго, чым з’яўляецца Царква, - сказаў
кардынал Любамiр. – Я думаю, гэта вельмi карысна для нас, бо мы выходзiм за межы
нашага надворка i пачынаем разумець, што Царква – гэта сусветная арганiзацыя, якая
спрабуе адказваць на праблемы, што iснуюць у iншых краiнах, у iншай рэчаiснасцi, у
iншых культурах. Я гэта бачу як вялiкае духоўнае ўзбагачэнне i рады, што гэта iснуе.
Дай Божа, каб яно нашаму народу добра служыла”, - зазначыў Галава ўкраiнскiх грэка-католiкаў.