2007-02-16 14:11:00

Невялікая краіна Ярданія з насельніцтвам удвая меньшым за Беларусь - 5 млнаў чалавек - развівае адносіны з дзяржавамі. Яе кароль Абдала 2 запрасіў Папу Бенедыкта 16 наведаць краіну над Ярданам, дзе прыняў хрост Госпад Езус Хрыстус.


Наведаць Велікабрытанію Папу Бенедыкта 16 запрасіў непасрэдна ў Ватыкане, пабываўшы на спецыяльнай аўдыенцыі, міністр фінанскаў краіны Гордан Браўн (па палітычных прагнозах ёсць верагоднасць, што ён станецца прэм'ер-міністрам Англіі). Спадар Браўн у часе прыватнасй гутаркі са Свяцейшым Айцом перадаў яму на рукі калекцыю друкаваных прапаведванняў свайго бацькі, які быў святаром Рэфарматарскай Царквы Шатландыі.
Вяртаючыся да Ярданіі,дададзім. што запросіны да галавы каталіцкае Царквы падтрымала і каралева Раньі, якая высока ацэньвае намаганні Ватыкана па ўрэгуляванню мірнага працэсу на Блізкім Усходзе. Пра гэта яна сказала непасрэдна ў часе Ватыкане, нядаўна пабываўшы тут. Каля 10 працэнтаў насельніцтва Ярданіі - хрысціяне.








All the contents on this site are copyrighted ©.