2007-02-16 15:08:52

Заява кардынала Бертоне з нагоды тэрактаў у Лiбане.


Паўторныя тэракты ў Лiбане з’яўляюцца “сурь’ёзнымi нападамi, якiя маюць антыхрысцiянскi характар”. Гэта заявiў Дзяржаўны сакратар Ватыкану, кардынал Тарчызiо Бертоне, выступаючы ў Рымскiм цэнтры пiлiгрымак. За дзень да другой гадавiны забойства Рафiка Харыры ў адным з густанаселеных хрысцiянскiх раёнаў непадалёк ад Бейрута былi ўзарваныя два аўтобуса. Па дадзеных мясцовай палiцыi, загiнула тры чалавека. Дзяржаўнае iнфармацыйнае агенства ANI паведамiла аб тым, што загiнула 12 чалавек i 30 асобаў было паранена.







All the contents on this site are copyrighted ©.