2007-02-16 15:08:13

Вядомаму кардыналу Мартiнi споўнiлася 80 гадоў.


15 лютага арцыбiскуп Мiлана, кардынал Дiонiджi Теттаманцi павiншаваў свайго паапярэднiка на пасадзе галавы Мiланскай арцыдыяцэзii кардынала Карло Марыю Мартiнi з 80-гадовым юбiлеем. У вiншавальным лiсце, у прыватнасцi, напiсана: “Ад вернiкаў Мiланскай арцыдыяцэзii i ад усiх тых, хто ведае цябе, у знак мiру, мiру, якi знаходзiцца ў сэрцы Слова Божага, мы па ранейшаму высока ацэньваем тваё малiтоўнае i пацешiцельнае служэнне. Мы жадаем з любоў’ю i ўдзячнасцю далучыцца да тваёй сталай малiтвы за мiр ва ўсiм свеце”, - заявiў кардынал Теттаманцi.
На сайт арцыдыяцэзii прыйшлi сотнi вiншаванняў, для якiх, нават, была створана асобная секцыя. Вiншаваннi дайшлi з Iталii i з розных краiнаў свету i, перад усiм, з арцыдыяцэзii, якую кардынал Мартiнi ўзначальваў на працягу 22 гадоў. Цяпер ён большую частку свайго часу праводзiць у Ерусалiме, здзяйсняючы такiм чынам сваю даўнюю мару займацца навукай i малiтвай, працягваючы такiм чынам сваё бiскупскае служэнне. У Ерусалiме яго прывiтаюць ня меньш за тысячу асобаў якiя збiраюцца ў дэацэзыяльную пiлiгрымку на Святую Зямлю з 12 да 19 сакавiка бягучага года. Пiлiгрымы накiруюцца туды на чале з кардыналам Теттаманцы, якi плануе адсвяткаваць там 50 гадавiну свайго святарства.
Кардынал Мартiнi нарадзiўся ў Турыне 15 лютага 1927 года. Уступiў у Таварыства Езуса; быў рэктарам Папскага Бiблiйнага iнстытута, а ў 1979 годзе Свяцейшы Айцец Ян Павел II° даручыў яму кiраванне Мiланскай арцыдыяцэзiяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.