2007-02-15 15:58:32

Зноў італьянскі друк стракаціць паведамленнямі аб развіцці канфліктнай сітуацыі Рэспублікі Беларусь і сям'і Джуста з Генуі, якая жадае ўдачарыць беларускую сірату Віку Мароз.


21 лютага ў Мілане павінны адбыцца дэбаты італьянскай праваахоўнай асацыяцыі "Сябры дзяцей". Прыгадаем, што дзеля выпадку з усынаўленнем выхаванкі на той перыяд Вілейскага дзіцячага дома Вікі (якую ў Італіі наўываюць прыдуманым імем Марыя,бо па законах краіны нельга называць сапраўдныя імёны непаўналетніх і змяшчаць іхнія фатаграфіі ў друку ці на ТБ ў выпадках судовага разбору),а таксама для нагляду за падобнымі сітуацыямі з замежнымі дзецьмі-сіротамі была пры Італьянскім Сэнаце мінулай восенню створаная спецыяльная Камісія. Як цяпер паведамляе італьянскі друк, ужо сёлета асабіста амбасадар РБ Аляксей Скрыпка перадаў Генуэзскаму трыбуналу вынікі даследвання беларускага боку, які сцвярджае, што ў Вілейскім дзіцячым доме Віка аніколі не падзвяргалася гвалту з аніякага боку. І такім чынам абвінавачвае італьянскую сям'ю Джуста ў недакладнасці доказаў аб дрэнным абыходжанні з дзяўчынкай на радзіме, у Беларусі.
Віка адзначыла 11-годдзе. Ужо напрацягу многіх месяцаў яна з'яўляецца, як сцвярджае італьянскі друк, ахвярай канфлікту дарослых, у прыватнасці, уладаў Беларусі і сям'і Джуста, якая не пажадала, як было напрацягу запачаткавання ў Італіі 15 гадоў таму назад магутнага руху дапамогі беларускім дзецям Чарнобыля раней, вярнуць дзяўчынку ў сірацінец Вілейкі. Італьянская сям'я афіцыйнай працэдуры ўсынаўлення не здолела зрабіць і такім чынам выйшла па-за прававыя рамкі.
Дэбаты ў Мілане разгледзяць канкрэтнае пытанне: "што трэба зрабіць, каб няшчасныя дзеці-сіроты не з'яўляліся падставай для рознага тыпу міждзяржаўных непаразуменняў?" Яны атрымалі і адпаведную назву:"Марыя і дзеці раздору". Прыгадаем, што для таго, каб згасіць сітуацыю, якая з прыватнай перарасла ў міжнароднае непаразуменне, Італія вяла пошук схаванай сям'ёй Джуста дзяўчынкі праз свае сілавыя структуры і потым дазволіла Беларусі вывезці Віку на радзіму патаемна ад СМІ і прыёмнай сям'і.







All the contents on this site are copyrighted ©.