2007-02-14 14:21:09

Прайшла прэзентацыя Паслання Свяцейшага Айца на Вялiкi Пост бягучага года.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° звяртаецца да ўсiх людзей добрай волi з Пасланнем на Вялiкi Пост: у шаленстве Крыжа, прыклад найбольш велькай “братэрскай трапезы” ды любовi Бога да чалавека. Папа заклiкае хрысцiянаў прайсцi Вялiкi Пост баронячы годнасць асобаў.
Езус, якi памiрае на Крыжы, гэта найбольш уражлiвае адкрыццё любовi Бога: яно паказвае ў той жа час моць братэрскай любовi Бога – дара Ягонай любовi да чалавека i моц Божай любовi, значыць жаданне, згодна з якiм Бог хоча, каб чалавек прыняў Ягоную любоў. Гэтыя словы Бенедыкта XVI° з’яўляюцца асноўнай думкай яго Паслання на Вялiкi Пост, якi распачынаецца 21 лютага. Папа просiць каб ён быў пражыты як “эўхарыстычны час”, якi будзе накiраваны на ўсё тое, што баронiць чалавечую годнасць.
Вялiкi Пост 2007 года звяртае ўвагу на драму Кальварыi, на цуд любовi, якi здейснiўся на Галгофе, адкрыццё братэрскай трапезы i любовi Бога – гэтых двух паказчыкаў з якiмi Бог ставiцца да чалавецтва. Вялiкi Пост, - зазначае Папа ў сваiм Пасланнi, - ёсць i павiнен быць “адноўленым вопытам любовi Бога атрыманай праз Хрыста”. Але якой ёсць якасць гэтай любовi? Што магчыма атрымаць з гэтай агонii i гэтай ахвяры над якой ужо дзве тысячы гадоў пакаленнi хрысцiянаў паклiканы разважаць напярэдаднi Пасхi? Бенедыкт XVI° разважае над цудам “”крывi i вады”, аб якiм разважаецца ў энцыклiцы “Deus caritas est” (“Бог ёсць мiласэрнасць”) .
У пэўным сэнсе, адказ, што “Пан вельмi жадае ад нас, - падкрэслiвае Папа, - перад усiм каб мы прынялi Яго любоў i прыйшлi да Яго”. I пасля гэтага, каб мы ўзялi на сябе абавязак данесцi вестку аб гэтым да iншых. Накiраваць “позiрк на Таго, што быў працяты, як гаворыцца ў назве Паслання Свяцейшага Айца, значыць для вернiка-хрысцьянiна “адчынiць сэрца да iншых прызнаючы раны, нанесеныя годнасцi чалавечай iстоты” i змагацца, - пiша Бенедыкт XVI° напрыканцы свайго Паслання, - з усiмi формамi знявагi да жыцця i да выкарыстання асобы i каб палегчыць самотнасць i пакiнутасць шматлiкiх людзей”.
Пасланне на Вялiкi Пост Бенедыкта XVI° было прадстаўлена 13 лютага ў прэсавым бюро Святога Пасада. У прэзентацыi прынялi ўдзел: монс. Пауль Джозеф Кордес, старшыня Папскай рады “Cor Unum” (“Адзiнае Сэрца”); монс. Карэл Кастеел i монс. Джованнi Пiетро Дал Тозо, адпаведна сакратар i вiце-сакратар згаданай ватыканскай установы, а таксама а. Орэсте Бенцы, старшыня фундацыi iмя Папы Яна ХХIII°.
“У веры мы паклiканы зноў адкрыць iншых у якасцi нашых братоў” i “сардэчна прыняць iх шматлiкiя формы галечы”, - зазначыў арцыбiскуп Пауль Джозеф Кордес каментуючы Пасланне Свяцейшага Айца на Вялiкi Пост. Ён таксама сцвердзiў, што вера забавязвае нас “да клопату аб дабре i справядлiвасцi у адносiнах тых, што пакутуюць”.
Пасля выступлення монс.Кордеса слова ўзяў а. Оресте Бенцы, фундацыя якога займаецца дапамогай бедным. “Святар, - зазначыў ён, - гэта “не тэарэтык мiласэрнасцi”, але гэта той, што “мае адвагу прасцягнуць руку да самых складаных праблемаў нашага грамадства”. “Галечныя не могуць болей чакаць”, - зазначыў а.Бенцы. У далейшай частцы сваёй прамовы ён заклiкаў усiх да таго каб дапамагчы вызвалiць дзяўчат, што прымушаны займацца прастытуцыяй, чым, перад усiм, займаецца яго фундацыя. “Нажаль, падкрэслiў святар, - чалавецтва, разбэшчанае д’ябальскай хлуснёй, зачынiлася ад Божай любовi ў iлюзii немагчымай самадастатковасцi”. Але iснуюць таксама яскравыя знакi надзеi: гэта моладзь, якая сёння заўважвае, што ў нашым старым грамадстве ёсць спробы пазбавiцца найбольш прыгожых рэчаў, створаных Богам, такiх як сямья i годнасць жанчыны”, - зазначыў а. Оресте Бенцы пад час прэзэнтацыi Паслання Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° на Вялiкi Пост бягучага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.