Аб прынашэньні да Касьцёлаў нажоў заклікаў моладзь арцыбіскуп Нэапалю. Кардынал Сэпэ
мае надзею, што гэтаю незвычайнаю ініцыятываю прычыніцца да паменшаньня злачыннасьці
ў горадзе. Гэты заклік знайшоўся ў спэцыяльным лісьце да моладзі. Ёсьць ён вынікам
шматлікіх забойсьваў ў гэтым горадзе ў апошнім пэрыядзе. «Распрастрыце рукі, хай
нажы выпадуць»- напісаў у сваім лісьце кардынал Сэпэ. Арцыбіскуп Нэапалю заахвоціў
моладзь, каб адкінула насільле і адважана выбрала жыцьцё. «Прашу акту адвагі: хай
кожны з вас па-ціхоньку прыйдзе ў Касьцёл і пакіне свой нож пад крыжам». Арцыбіскуп
сьцвердзіў, што не важна сколькі нажоў моладзь пакіне ў Касьцёле, але нават адзін
нож будзе вялікаю перамогаю. Кардынал Сэпэ паясьніў, што ўсе сабраныя такім чынам
нажы будуць пераробленыя на прылады для сельскае гаспадаркі. «Са сьмяротнага аружжа
зробім прылады жыцьця»- закончыў свой ліст арцыбіскуп Нэапалю. Заклік быў прыхільна
прыняты як уладамі Нэапалю так і тамашнімі ксяндзамі. Нэапаль ёсьць адным з найбольш
небясьпечных гарадоў Італіі. Ахвярамі насільля вельмі часта стаюць наймалодшыя.