2007-02-13 14:11:36

Фінансавую падтрымку малдаўскай каталіцкай Царкве


аказвае нямецкая арганізацыя " Kirche in not ( Царква ў бядзе)".Так, на просьбу біскупа Кішынёва Антона Коша, на парэбы дыяцэзіі пералічаны 25 тысяч долараў.Толькі 2 працэнты з 4-мільённага насельніцтва Малдавіі вызнае каталіцкую веру. Ва ўмовах пагаршэння сацыяльных праблем насельніцтва вельмі высока ацэньвае дапамогу католікаў, якія, пераносячы самі цяжкасці, імкнуцца дапамагчы найгалечным і патрабуючым. У краіне працуюць манашкі з розных краін свету. Яны дапамагаюць ў дзіцячых садках, сталоўках, навучальных установах. 47 сясцёр прысвячаюць сябе працы з дзецьмі-інвалідамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.