2007-02-13 14:11:05

Споўнілася 15 гадоў усталявання дыпламатычных адносінаў між Ватыканам і Украінай. З гэтай нагоды прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка павіншаваў папу Бенедыкта 16. У прыватнасці, ён піша:


"З прыемнасцю адзначаю высокі ўзровень ўзаемнага даверу і павагі, дасягнуты ў двухбаковых адносінах між Украінай і Апостальскай сталіцай". Спадар Юшчанка выказвае пэўнасць, што гэтыя адносіны будуць умацоўвацца і развівацца. Прэзідэнт паведамляе, што Украіна прыкладае намаганні для забеспячэння сваім грамадзянам рэлігійнай свабоды і гарантуе дзейнасць цэркваў і рэлігійных арганізацый як важнай часткі дэмакратычнага грамадства, якое ўзрастае. "Мы з удзячнасцю ўспрымаем падтрымку Святым Пасадам курса Ўкраіны на еўрапейскую інтэграцыю і пабудову агульнай еўрапейскай прасторы на аснове хрысціянскіх каштоўнасцей". Напырканцы прэзідэнт Украіны пажадаў Папу Рымскаму добрага здароўя і поспехаў у апостальскім паслугоўванні ў імя Царквы Хрыстовае на дабро ўсяго чалавецтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.