2007-02-13 13:40:13

Прамова Свяцейшага Айца пад час уручэння вярыцельных грамат ад новага пасла Калумбii пры Святым Пасадзе.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° выказаў глыбокую заклапочанасць з нагоды законаў, якiя прыймаюцца ў апошнi час у розных дзяржавах у адносiнах чалавечага жыцця, хваробаў i сямьi. Ён заявiў аб гэтым 9 лютага на цэрымонii ўручэння вярыцельных граматаў новага пасла Калумбii пры Святым Пасадзе, Хуана Гомеса Матрiнеса, былога губернатара штата Антiокiя.
“Як Пастыр Каталiцкай Царквы, - сказаў Папа, - я не магу не выказаць сваёй занепакоенасцi з нагоды законаў, якiя тычацца вельмi дэлiкатных праблемаў, такiх як перадача i абарона жыцця, хваробы, iдэнтычнасць сямьi i павага брака”.
“Па гэтым тэмам – у святле натуральнага розуму i паходзячых з Эвангельля духоўных i маральных прынцыпаў – Каталiцкая Царква будзе нястомна абвяшчаць неаддымную велiч чалавечай годнасцi”, - працягнуў Бенедыкт XVI°.
Папа заклiкаў да “адказнасцi свецкiх вернiкаў, якiя працуюць у заканадаўчых ворганах, ва ўрадах i ў сферы правасуддзя, каб законы заўсёды адлюстроўвалi прынцыпы i каштоўнасцi, што адпавядаюць натуральнаму праву, i сцвярджаюць сапраўднае агульнае дабро”.







All the contents on this site are copyrighted ©.