2007-02-12 13:24:19

Выпраўленчую калонію для малых злачынцаў наведае Папа Бенедыкт 16.


Прa гэта зрабіў афіцыйную заяву дырэктар прэсавай залі Ватыкана айцец Федеріко Ламбардзі. Ўпершыню гэты Папа наведае пенітэнцыарную ўстанову. Размешчана калонія ў мястэчку Казаль дэль Мармо. Тут бывалі папы Ян 23, Павел 6 і Ян Павел 2. У часе свайго візіту польскі Папа сказаў:"Мэта маёй прысутнасці таксама ў тым, каб падтрымаць усе мудрыя рэформы судовага і адміністратыўнага парадку, накіраваныя не на прыгнёт тых, што спаткнуліся, але ім на дапамогу - каб здабылі сябе і здолелі свядома увайсці ў гармонію з грамадскім суіснаваннем. Дадазім, што менавіта ў гэтай дзіцячай калоніі шмат гадоў нёс пастырскае паслугоўванне кардынал Агосціно Казаролі, які ў 80 гады стаўся Дзяржсакратаром Ватыкана. Папы Рымскія напрыканцы 20 стагоддзя наведвалі таксама турмы горада Рыма.







All the contents on this site are copyrighted ©.