2007-02-12 13:16:22

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 11 лютага


А паўдні, як кожнае нядзелі і большых сьвятаў, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім разважаньні, перад ейным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16 паклікаў вернікаў, каб клапаціліся пра хворых. Менавіта 11-га лютага Каталіцкі Каасьцёл ушаноўваў Літургічны успамін Маці Божай з Люрд. Гэты дзень увекавечвае першае зьяўленьне Наствятой Дзевы Марыі Сьвятой Бэрнадэце, што адбылося 11-га лютага 1858-га году ў Мэсабельскай Гроце і зрабіла гэтую мясцовасьць цэнтрам пілігрымак ды глыбокай марыйнай духоўнасьці.
RealAudioMP3
У гэтым месцы, амаль ад 150-ці гадоў гучыць заклік Марыі да малітвы і пакуты. Санктуарый ў Люрд стаў мэтаю шматлікіх пілігрымак людзей хворых, якія ўслухоўваючыся ў голас Найсьвятой Дзевы Марыі, ёсьць заахвочваныя да прыйманьня сваіх цярпеньняў і ахвяраваньня іх за збаўленьне сьвету, ў абьяднаньні з цярпеньнямі ўкрыжаванага Хрыста- сказаў Бэнэдыкт 16.
Гэта менавіта з увагі на вузал, які спалучае Люрд з людзкімі цярпеньнямі, Ян Павал ІІ увеў 15-ць гадоў таму назад сьвяткаваньні Сусьветнага Дня Хворага.
Сьвятую Імшу за хворых, адслужыў 11-га лютага пасьля абеду ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра, кардынал Руіні. Непасрэдна пасьля ейнага заканчэньня з удзельнікамі Літургіі сустрэўся Папа Бэнэдыкт 16. Папа паклікаў вернікаў, каб не пакідалі хворых самых сабе. Усіх дасьведчаных хваробаю запэўніў аб блізкасьці Касьцёла ды даручыў іх заступніцтву Божай Маці. “Ох, каб ніхто, асабліва тыя, якія зазналі сур”ёзныя цярпеньні, ніколі не пачуваліся пакінутымі”- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Выказаў таксама прызнаньне ўсім, якія цярпліва і з любоў”ю вядуць паслугу хворым: менавіта лекарам, санітаркам ды іншым працаўнікамі службы здароў”я, добраахвотнікам ды духоўным асабам, якія даюць ім суцяшэньне ды надзею
А цэнтральныя сьвяткаваньні Сусьветнага Дня Хворага адбыліся ў сталіцы Паўднёвай Карэі, ў Сэюль. У часе адгаварэньня багародзічнай малітвы “Анёл Гасподні” Папа прывітаў усіх, якія прыймалі ўдзел ў гэтай Літургіі, якую адслужыў спэцыяльны высланьнік кардынал Бараган. Ён надзяліў спэцыяльнае блаславенства спалучае з поўным адпушчэньнем грахоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.