2007-02-10 10:55:32

Aб пагрозе знікнення знаўцаў лацінскай мовы не стамляецца заяўляць святар-кармеліт Рэджынальд Фостэр.


Ён ўжо 38 гадоў выконвае абавязкі Галоўнага лацініста Папаў Рымскіх - быў прызначаны на пасаду яшчэ Папам Паўлам 6.Не так даўно мы паведамлялі, што ў Рыме на ініцыятыву гэтага святара адкрытая спецыяльная міжнародная Лаціністычная школа. Тым не меньш, у чароговым інтэрв'ю для ангельскай газеты "Daily Telegraph " айцец Рэджынальд з гораччу заўважае, што, паколькі ў семінарыях не навучаюць латыні, будучыя святары не могуць чытаць ў падлінніку вялікіх заходніх багасловаў. "Вы не можаце зразумець свю Аўгустына, калі будзеце чытаць яго па-ангельску!Гэта ўсё роўна. што слухаць Моцарта на музычным аўтамаце,"- усклікае ён.Айцец Форстэр нарадзіўся ў ЗША, але ўжо шмат дзесяцігоддзяў жыве ў Італіі. Ён расказвае ў англійскай газеце, што ў ягоным кармелітанскім манастыры Святога Панкрація нават ў ліфтах браты гавораць па-лацінскуБ як паўстагоддзя таму назад. Але маладыя святары не разумеюць гэтай мовы. Між тым, гэта афіцыйная дзяржаўная мова Ватыкана, усе дакуманты абавязкова павінны выходзіць на гэтай мове. Айцец Форстэр на сваім жыцці рыхтаваў тэксты 4 Папаў Рымскіх , у тым ліку і 1 энцыкліку Бенедыкта 16 "Deus caritas Est ". Кабінет айца Форстэра знаходзіцца ў ьтым самым калідоры, што і бібліатэка з працоўняй Папы. хаця бенедыкт 16 добра ведае лаціну, але не мае часу пісаць ўсё на ёй. Дык айцец Форстэр кіруе цэлай камандай перакладчыкаў. Ён разам са сваімі падапечнымі перакладаў і ўсе дакуманты па прызначэнні на пасады біскупаў, якія пішуцца рукою на папірусе, як і усе вінцаванні ад Папы . нават банкамат унутры апостальскага палацу запраграмаваны па-лаціне./Тым ня меньш, айцец Рэджынальд Фостэр з жалем канстатуе:"Латынь у Царкве памірае, бо гэтай старажытнай мовы не ведаюць ні маладыя святары, ні нават біскупы.Сённяшнія студэнты не разумеюць гэтай мовы, і гэта не іхняя віна".







All the contents on this site are copyrighted ©.