2007-02-09 13:16:41

Папа Бэнэдыкт 16 аб супрацоўніцтве біскупаў з касьцельнымі рухамі


Супрацоўніцтва біскупаў з касьцельнымі рухамі спрыяе абвяшчаньню Эвангэльля надзеі і любові на цэлым сьвеце. Сьвяцейшы Айцец зьвярнуў на гэта ўвагу ў часе супольнае аўдыенцыі для герархаў, што зьвязаныя з двума такімі рухамі. У Ватыкан прыбыло 80-т біскупаў, якія запрыязьненыя з Рухам Фоколяры, на сустрэчу, якая арганізуецца кожнага году ды 110-ць бсікупаў, якія ў сваю чаргу, прыймаюць удзел у 9-м Кангрэсе біскупаў- прыяцеляў Супольнасьці Сьвятога Эджыдыя. Сярод іх былі таксама герархі іншых хрысьціянскіх веравызнаньняў.
Папа Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што Ян Павал ІІ назваў, заснаваныя ў апошніх гадах рухі і новыя супольнасьці, дарам Духа Сьвятога для Касьцёла. Дзякуючы ім Касьцёл можа што-раз лепш адказваць на выклікі нашых часоў. Дух Сьвяты- сказаў Бэнэдыкт 16- жадае, каб разнародныя рухі служылі аднаму целу, якім зьяўляецца Касьцёл. У багатым заходнім сьвеце яны паказваюць радасьць веры і прыгажосьць быць хрысьціянамі. На тэрыторыях разьвінутых слабей даюць сьведчаньне салідарнасьці з убогімі і патрабуючымі.
Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў яшчэ, што для хрысьціяніна чалавек, нават далёкі, ніколі не ёсьць чужым. Разам можна з большым энтузыязмам змагацца з выклікамі, якія стаяць перад намі на пачатку трэцяга тысячагоддзя. “Маю тут на думцы, перад усім, імкненьне да справядлівасьці і міру ды заданьне будаваньня сьвету больш братэрскага і салідарнага. Трэба зачаць ад краін, дасьведчаных крывамі канфліктамі, адкуль некаторыя з вас паходзяць. Справа ідзе перад усім пра Афрыку. Гэты кантынэнт я нашу ў сваім сэрцы. Маю надзею, што ў канцы ён зазнае трывалы мір і сапраўднае разьвіцьцё”- сказаў Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.