2007-02-08 14:12:28

Пасланьне Папы на ХХІІ Сусьветны Дзень Моладзі


“Ці магчыма любіць?”—запытваецца Папа Бэнэдыкт 16 ў пасланьні на сёлетні Сусьветны Дзень Моладзі, які будзе ўшаноўвацца ў мясцовых Касьцёлах 1-га красавіка, значыць у Вербную Нядзелю. Сьвяцейшы Айцец адказвае: кожны жадае любіць і быць любленым. Гэта не ёсьць лёгкім і некаторыя сумняваюцца ў магчымасьць любові, прызнаючы яе за ўтопію. Аднак любоў магчымая- сьцвярджае Папа. У сваім пасланьні на 22 Сусьветны Дзень Моладзі Папа спасылаецца да ягонага лозунга, якім ёсьць словы Хрыста з Эвангэльля ад Сьвятога Яна: “Любіцеся ўзаемна, так як Я вас палюбіў”.
Бэнэдыкт 16 заахвочвае моладзь да супольнага адкрываньня любові. Прыпамінае, што крыніцаю адзінай сапраўднай любові зьяўляецца Бог. У Сьвятой Тройцы ёсьць ёю самая Асоба Сьвятога Духа. Бога-Любоў адкрывае нам крыж Хрыста. Ніякае чалавечае жыцьцё- адкупленае Ягонаю Крывёю- не ёсьць некарысным ці без вартасьці, бо Ён нас любіць вернаю, бязмежнаю любоў”ю. Мы маем любіць так як Ён—значыць усіх без розьніцы, таксама і непрыяцеляў. Любоў- піша Папа- гэта адзіная сіла здольная перамяніць сэрца чалавека і ўсё чалавецтва.
Бэнэдыкт 16 збвяртае, апрача таго, ўвагу на тое, што сёлетні Дзень Моладзі зьяўляецца важным этапам дарогі да 23 сусьветнае сустрэчы моладзі, якая адбудзецца ў днях 15-20 люпеня ў Сыднэй, Аўстралія. Яе тэмаю будуць словы з Апостальскіх Дзеяньняў: “Калі Дух Сьвяты зыйдзе на вас, атрымаеце Ягоную сілу і будзеце маімі сьведкамі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.