Завершыўся кубінскі кангрэс па быяэтыцы, зарганізаваны каталіцкім Цэнтрам Яна Паўла
2. Этычны крытэры ў навуцы - адзіна карысны для асобы і грамадства. Навука без этыкі
служыць не прагрэсу, а ягонаму разбурэнню - такі лейтматыў гэтых роздумаў.
Папа Бенедыкт 16 накіраваў у Гавану сваё пасланне да 400 дзеячаў навукі і культуры
не толькі Кубы, але і многіх краін свету.Ён прыклікаў глыбей вывучаць дэлікатную сферу
медыцыны з дапамогай быяэтыкі. Яна адкрытая на трансцыдэнтнасць і спрыяе развіццю
разумення вартасйці кожнай чалавечае асобы. Кардынал Тарчізіо Бертоне,Дзяржсакратар
Ватыкану падпісаў гэтае пасланне.Ён дадае, што Папа заклікае ўсіх спрыяць распаўсюджванню
сапраўднае культуры, якая, прызнаючы дабро для грамадства ў плёнах навуковага пошуку,
не забывалася аб тым, што кожная навуковая задача павінна кіравацца этычным крытэрам.
А такою мераю ёсць ні што іншае, як служэнне чалавеку напрацягу ўсяго ягонага жыцця.