2007-02-07 14:18:22

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 7 лютага


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку ў Базыліцы Сьвятога Пятра Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з італьянскімі пілігрымамі. Затым у зале імя Папы Паўла 6-га з іншымі. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Можна сказаць, што зала была перапоўненаю. Была гэта ўжо шостая сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. А сваю сёньняшнюю катахэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў шлюбнаму саюзу Прышылі і Акуілі. Хаця мелі яны лацінскія імёны абое паходзілі з рымскае гэбрэйскае супольнасьці.
RealAudioMP3
Калі імпэратар Клаўдзій загадаў выгнаць з Рыму ўсіх гэбрэяў, яны адправіліся ў Карынт. Там, на пачатку 50-х гадоў, сустрэлі Апостала Паўла і прынялі яго да свайго дому. Падтрымлівалі яго ў ягонай Апостальскай Місіі. У пазьнейшым часе- працягваў Папа- яны перасяліліся ў Эфэз. Там вялі эвангэлізацыю а ў іхнім доме зьбіралася Хрысьціянская Супольнасьць дзеля адпраўляньня Літургіі. Калі зноў вярнуліся ў Рым працягвалі гэтую дзейнасьць ў сваім доме на Авэнтыне. Іхні ўклад у жыцьцё Супольнасьці Вучняў Хрыста- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16- быў так вялікі, што Сьвяты Павал мог напісаць: “вінаваты ім удзячнасьць не толькі я сам але ўсе Цэрквы навернутых паганаў”.
На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.