2007-02-05 14:25:30

У Рыме адбылася прэзентацыя книгі ангельскага пісьменніка аб галакосце, якая выяўляе вылізную працу каталіцкай ЦАрквы і Папы Пія 12 па выратаванню і хаванню людзей яўрэйскага веравызнання ад гітлераўцаў.


Дзяржсакратар Ватыкана к.Тарчізіо Бертоне, прадстаўляючы новы твор вядомага аўтара яўрэйскага паходжання, які славуты , напрыклад, тым, што з'яўляецца афіцыйным біографам Уінстана Чэрчыля і адным з найбуйных у свеце экспертаў 2 Сусветнай вайны, сказаў:-"...дзеянні праведнікаў - гэта гісторыя дабра, больш таго, гэта цлая плынь дабра, якая абмывае людзей, нягледзячы на рэлігійныя розніцы". Кардынал падкрэсліў, што выратоўвалі жыцці людзей шматлікія хрысціяне, сярод якіх многа католікаў, а таксама мусульмане і ўсе людзі добрай волі. Гэта была вайна праведнікаў супраць нацыстаў, якая вялася без маніфестаў, без тэорыі і без рыторыкі. Часта праведнікам даводзілася пераадольваць перакананні іншых людзей, што баяліся, нават блізкіх. Кардынал првёў прыклад Польшчы, дзе па статыстыцы мільён грамадзян быў уключаны к выратаванне яўрэяў ,рызыкуючы жыццём. Эмінэнцыя Бертоне падкрэсліў, што заслуга новай кнігі і ў тым, што яна дае зразумець, як многа было невядомых дагэтуль праведнікаў, якіх нават зараз немагчыма пашанаваць і выказаць падзяку, бо аб іхніх ціхіх гераізмах страчаная гістарычная памяць.
70-гадовы аўтар каля сотні кніг, прафесар аднаго з прэстыжных універсітэтаў Лондана, Марцін Гілберт сваім новым творам "Праведнікі- безымянныя героі Галакосту" сцвярджае:
"праведнікі - гэта тыя мужчыны і жанчыны не яўрэі, якія па ўсёй Еўропе. разрываючы ланцугі раўнадушша і эгаізма, выратавалі вялізную колькасць яўрэяў ад нацысцкага вынішчэння, рызыкуючы сваім жыццём і жыццём сваіх блізкіх"
Як было падкрэслена на прэзентацыі, новая праца Гілберта дазволіла служыцелям святой рымскай Царквы і прадстаўнікам юдаізма нанова адкрыць той значны ўклад, які каталікі. у прыватнасці, зрабілі для выратаванне яўрэяў у гады ВАВ.







All the contents on this site are copyrighted ©.