2007-02-05 14:24:00

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 4-га лютага


А паўдні, як звычайна кожнае нядзелі і вялікіх сьвятаў, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб разам з імі адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове, перад ейным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16 паклікаў вернікаў да малітвы, каб ўзрастала пашана да сьвятасьці жыцьця і сям”і. У Італіі 4-га лютага ўшаноўваўся “Дзень Жыцьця”. З ініцыятывы Італьянскага Эпіскапату на Плошчу Сьвятога Пятра прыбылі групы вернікаў, каб засьведчыць аб сваёй падтрымцы для жыцьця. Спасылаючыся да лозунга сьвяткаваньняў гэтага Дня: “Палюбіць і жадаць жыцьцё” Папа паўтарыў свой заклік да ўсіх людзей добрае волі, каб заўсёды яны выказвазваліся ў карысьць жыцьця ад хвіліны зачацьця аж да натуральнае сьмерці:
RealAudioMP3
Няхпй жыцьцё, якое зьяўляецца творам Бога, не будзе нікому адмаўлянае, таксама найменшаму і найбольш безаабароннаму дзіцяці, нават калі яно кранутае цяжкаю хваробаю. Адначасна, ўздымаючы голас Пастыраў Касьцёла ў Італіі, заахвочваю ўсіх, каб не падвяргаліся памылковаму думаньню, што можна распараджацца жыцьцём аж да “законнага спыненьня яго проста цераз эўтаназыю, хоць бы нават хаваючыся за заслонаю чалавечага спачуваньня”- сказаў Бэнэдыкт 16.
У рымскай дыяцэзыі пачаўся 4-га лютага “Тыдзень жыцьця і сям”і”. Гэтая душпастырска ініцыятыва мае быць нагодаю да малітвы і роздумаў у кантэксьце палітычнае дыскусіі над статутам сям”і.
Сьвяцейшы Айцец, спасылаючыся да гэтага Тыдня, прыпомніў, што асноваю сям”і зьяўляецца шлюбны саюз.
“Трэба сям”ю бараніць, падтрымліваць, акружаць апекаю і дацэньваць ейную непаўторную еднасьць”- сказаў Папа. Хаця заданьне гэтае ляжыць, перад усім, на самых сужонках, то аднак першарадным абавязкам Касьцёла і ўсіх публічных уладаў ёсьць падтрымка сям”і, цераз уздыманьне душпастырскіх і палітычных ініцыятыў, якія бяруць пад увагу сапраўдныя патрэбы сужонкаў- сказаў Бэнэдыкт 16.
На заканчэньне свайго разважаньня Папа паклікаў вернікаў да малітвы, каб узрастала пашана адносна сьвятасьці жыцьця ды сьвядомасьць сапраўдных патрэб сям”і. Гэта менавіта яна зьяўляецца ячэйкаю пакліканьняў да служэньня Эвангэльлю.








All the contents on this site are copyrighted ©.