2007-02-03 13:16:04

Папа Бенедыкт 16 прыняў на спецыяльнай аўдыенцыі членаў мешанай Міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу з Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі.


Цяжэйшай праблемай часу ёсць самое выжыванне хрысціянаў на Блізкім Ўсходзе,- зазначыў Свяцейшы Айцец. Некаторыя Цэрквы тут маюць свой уласны Пасад. Але, як зазначыў Папа,
"для ўсіх нас складаная сітуацыя для кожнага чалавека і для хрысціянскіх грамад у рэгіёне ёсць прычынай глыюокай заклапочанасці." Папа высока адзначыў пакліканне хпрысціянаў Усходу да мужнасці і рашучасці ў сіле Духа Хрыста. Ён пажадаў, каб хадайніцтва і прыклад многіх мучанікаў і святых - сведкаў Хрыста ажно да смерці на гэтых землях - здольвала падтрымліваць і ўмацоўваць хрысціянскія грамады ў 'хняя веры.







All the contents on this site are copyrighted ©.