2007-02-03 13:13:59

Музеі Ватыкана з неацэннымі скарбамі чалавецтва ад Грэцыі да пярлін візантыйскага іконапісу, сакральных саркафагаў Царіцы Елены і сучасных скульптур, маршруты па слядах першаапосталаў Пятра і Паўла з 4 галоўнымі базілікамі Пятровай сталіцы.


RealAudioMP3 Іхнія магілы,сабор св.Яна на Латэране,дзе пачываюць іхнія часныя голавы ў залатых пасмяротных масках ; маленькія старажытныя цэрквы,дзе б'юць фантаны святой вады, першахрысціянскія катакомбы, удзелы ў святой Імшы і сустрэчы, сустрэчы,рымскія сустрэчы...З Папам Бенедыктам 16 . Са сверснікамі і патрыярхамі касцёла, нават з намі на Радыё Ватыкана - вось што літаральна абрынулася на групу студэнтаў Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Белдзяржуніверсітэта, якія працягваюць сваё паломніцтва па Рыме. Бо 2 тысячы гадоў Рым - гэта асаблівая планета хрысціянаў, дзе ад веку няма расаў ці народаў - ёсць чалавек, які усвядамляе сябе стварэннем Божым. І многім менавіта тут адкрываецца Бог,дык яны могуць залічыць сябе да шчасных. Галоўнае ж - не распляскаць гэтае шчасце, і не зачыніць яго толькі ў сабе, бо гэткае багацце толькі памнажаецца, калі яго раздаеш іншым.Вось пра што гаварылі мы ў рэдакцыі ў моманце нашай радасці - калі давялося прымаць дзяўчат і хлопцаў, што прыйшлі разам з памочнікам рэктара беларускага Інстытута тэалогіі БДУ Аленай Юр'еўнай Шымбалёвай. Дзякуем Богу, што завіталі гэтыя маладыя праваслаўныя, якія прынеслі нам прывітанне і надзею з Беларусі, бо іх намер - жыць і працаваць з Богам для людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.