2007-02-03 10:29:55

Бразылія: праграма візіту Папы ў гэтую краіну


Старшыня Эпіскапскай Канфэрэнцыі Бразыліі кардынал Гэральдо Маеля Анелё падаў да ведама праграму візіту Папы у ягоную краіну. Як ён падкрэсьліў галоўным матывам візіту ёсьць працы Пятае Гэнэральнае Канфэрэнцыі Эпіскапату Лацінскае Амэрыкм ды Караібаў, якія Сьвяцейшы Айцец адкрые 13-га мая.
Папа прыляціць да Сан Паўло 9-га мая пасьля абеду. Наступнага дня ,ў чацьвер 10-на мая, пасьля поўдня, Бэнэдыкт 16 сустрэнецца з бразылійскаю моладдзю на стадыёне “Пакэмбу”. У пятніцу 11-га мая, перад поўднем, на “Марсовых Лугах” адслужыць Сьвятую Імшу для вернікаў, ў якой будуць удзельнічаць бразылійскія біскупы. Затым, пасьля абеду, сустрэнецца з пастырамі бразылійскага Касьцёла. Пад канец гэтага самага дня наведае яшчэ горад Апарэсіда. У суботу Сьвяцейшы Айцец наведаю “Фарму Надзеі” ў Гуаратінгуэта, дзе сустрэнецца з наркаманамі, якія лечацца з гэтага налогу ў францішканскіх цэнтрах у Бразыліі ды іншых краінах. А гадзіне 18-й мясцовага часу будзе старшынстваваць Ружанцовай малітве ў Базыліцы Маці Божай ў Апарэсіда.
У нядзелю 13 мая, перад поўднем, Папа будзе старшынстваваць ўрачыстай Эўхарыстыі, а пасьля абеду адкрые сэсію 5-й Канфэрэнцыі Эпіскапату “кантынэнту надзеі”- як Ян Павал ІІ называў Лацінскую Амэрыку. Вечарам таго ж дня з лётнішча ў Сан Паўло Сьвяцейшы Айцец адляціць у Рым.
У праграме візіту Папы ёсьць прадбачаны таксама афіцыяльныя сустрэчы з Прэзыдэнтам Бразыліі Люляю.








All the contents on this site are copyrighted ©.