2007-02-02 16:13:58

Мангольскі горад Дархан непадалёк ад расійскай мяжы мае сваю каталіцкую грамаду. У ёй пакуль 23 чалавекі, але яшчэ столькі ж дадасца на Пасху: яны жадаюць прыняць ва ўрачысты дзень Уваскрасення свой хрост.


"Гэта людзі,вельмі трывалыя ў веры і прыходзяць на Літургію штораніцы"- расказвае дон Джакомо Керуватур, пробашч новай парафіі па-за межамі сталіцы Улан Батара. Ён тут прадстаўляе місіянароў-салезіянцаў, якіх нават камуністычны рэжым Манголіі прыняў вельмі гасцінна і дабразычліва. Айцы з ордэна Святога Яна Боска, як і паўсюдна, у гэтай усходняй краіне займаюцца,акрамя эвангелізацыі, адукацыйнай дзейнасцю і дабрачыннасцю. Як зазначае айцец Джакомо, перад тым ніхто ў гэтых сцяпных месцах не чуў пра каталіцтва."Мы пачалі з самых асноваў веры, сустракаліся і гутарылі з людзьмі розных узростаў і прафесій, але асабліва з моладзю." Цяпер у Манголіі ёсць 3 місіі салезіянцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.