2007-02-01 15:02:21

Расія: Каталіцкі Эпіскапат аб адносінах з Праваслаўнаю Царквою


У Санк-Пецярбургу адбылася 24 Пленарная Сэсія Каталіцкага Эпіскапату Расіі. У паседжаньні ўдзельнічалі ўсе біскупы краіны ды Апостальскі Нунцый ў Расейскай Фэлэрацыі арцыбіскуп Антоніё Мэнніні.
Біскупы абмеркавалі дзейнасьць Каталіцкага Касьцёла ў апошнім пэрыядзе. Асаблівую ўвагу прысьвечана дзейнасьці Вышэйшай Духоўнай Сэмінарыі Марыві-Каралевы Апосталаў, што знаходзіцца ў Санк-Пецярбургу. З задавальненьнем заўважана значнае палепшаньне адносінаў з Рускаю Праваслаўнаю Царквою. Біскупы ужо чарговы раз выказалі жаданьне разьвіваць дыялог з праваслаўнымі братамі.
Да ўдзельнікаў паседжаньня зьвярнуўся арцыбіскуп Мэнніні, які ў асаблівы спосаб крануў праблему неабходнасьці экумэнічнага дыялогу. Пацьвердзіў погляд аб палепшаньні адносінаў з праваслаў”ем сьцвярджаючы, што “ў апошнім часе было ўзбагачанае дасьведчаньне пазітыўных адносін паміж Цэрквамі: рымка-каталіцкаю і праваслаўнаю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.