2007-01-31 15:57:52

Усё больш падвышаецца духоўнае жыццё экуменічнага памера ў мікрараёне Сокал горада Мінска. Вернікі тутэйшай праваслаўнай і каталіцкай грамады пэўныя, што спрыяе таму і знаходжанне ў мясцовай Свята-Нікольскай царкве мошчаў Мір Лікійскіх цудатворцы.


Каля году таму назад Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт прывёз часцінку мошчаў Свяціцеля Мікалая са Швейцарыі, з Фрібурга. А нядаўна адтуль, з блаславенствам каталіцкага біскупа Бернхарда , прыязджаў на праваслаўныя каляды ў Беларусь добры госць - пробашч Фрыбурскай катэдральнай базілікі св. Мікалая айцец Клод Дзюкаро. Менавіта ў яго касцёле захоўваюцца рэшткі праваручча Свяціцеля, а асноўныя мошчы, прыгадаем, пачываюць у італьянскім горадзе Барі.Дык на гэтае Раство адбылася яшчэ адна для "сакадьчан" важная падзея - айцец Клод, прыбыўшы з мітрапалітам у Сокал, у святарскім убранні маліўся ў правым нефе разам з вернікамі ў беларускай праваслаўнай царкве свайго Святога у часе Боскае літургіі.Адправіў яе Мітрапаліт Філарэт.Як расказвае відавочца Дзіна Прыгорская ў газеце "Вячэрні Мінск", "...цудоўныя спевы хора падвышалі радасць прыхаджанаў. На заканчэнне Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі паблаславіў прысутных і ў іх на вачах падарыў праваслаўны крыж каталіцкаму госцю, які асяніў ім усіх вернікаў. Затым айцец Клод выказаў вялікую падзяку за падарункі і за самы прыгожы - магчымасць наведаць Беларусь. Ён сказаў, што Свяціцель Мікалай з'яўляецца стваральнікам мастоў між Захадам і Усходам."
У Фрыбургу вельмі шануюць Мікалая Цудатворцу. На свята Ягонае памяці адбываецца Хросны ход па гэтым швейцарскім горадзе, у якім прымае ўдзел амаль ўсё насельніцтва.
Перад ад'ездам з Мінска госць атрымаў у падарунак таксама прасфору і кнігу "Праваслаўныя храмы Б еларусі" у дадатак да падараванай раней, у катэдральным Свята-Духовым саборы іконы Свяціцеля Мікалая.







All the contents on this site are copyrighted ©.