2007-01-31 14:18:55

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 31 студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А было іх, паводле ватыканскіх крыніц, больш за 9-ць тысяч. Была гэта пятая сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. На сёньняшняй аўдыенцыі было многа пра беларусаў. З пачатку па-ангельску была прадстаўленая вернікам дэлегацыя Факультэту Праваслаўнае Тэалогіі з Менскага Дзяржаўнага Унівэрсытэту
RealAudioMP3
Затым Папа Бэнэдыкт 16 ў сваім слове да вернікаў па-ангельску прывітаў асабіста беларускіх студэнтаў і прафэсаў з Менскагак Дзяржаўнага Унівэрсытэту
RealAudioMP3
Вітаю студэнтаў і прафэсараў з Менскага Дзяржаўнага Унівэрсытэту. Хай ваш візіт у Рым прынясе багатыя плады Хрыстовае любові і праўды.
А сваю галоўную катахэзу, ў часе сёньняшняе аўдыенцыі, Бэнэдыкт 16 прысьвяціў найбліжэйшым супрацоўнікам Сьвятога Апостала Паўла: менавіта Барнабе, Сылясу і Апалёсу.
Барнаба- сказаў Папа- гэта руплівы лявіт з Кіпру. Прадаў сваю маёмасьць а грошы перадаў Апосталам. Гэта ён прадставіў Супольнасьці вучняў Хрыста ў Ерусаліме, навернутага Апостала Паўла. Суправаджаў яго ў місійных падарожжах. Навучаў на Кіпры, ў Антыёхіі, Кілікіі і ў Лістры. Удзельнічаў у Ерусалімскім Саборы.
Сыляс- працягваў Сьвяцейшы Айцец- гэта чалавек глыбокай веры, які паходзіў з Ерусаліму, харызматычны прапаведнік, які з перакананьнем заахвочваў жыхароў Антыёхіі, Сырыі і Кілікіі да стойкасьці ў веры. Падтрымліваў Сьвятога Паўла ў Македоніі і Грэцыі, асабліва ў Тэсалёніках і Карынце.
Апалёс- у сваю чаргу сказаў Папа- паходзіў з Александрыі. Як вучоны, які знаў вельмі добра Сьвятыя Пісаньні, ў публічных дыспутах выказваў, што Ісус ёсьць чаканым Мэсыяю. Навучаў ў Эфэсе і Карынце.
Усе тры- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16- поўнасьцю адданыя Хрысту. У місійным служэньні і абвяшчаньні Божага Слова адшукалі сваё пакліканьне і сэнс жыцьця. Навучымся ад іх Апостальскай руплівасьці і самаахвярнасьці ў справе эвангэлізацыі.
На аўдыенцыі таксама ўдзельнічала група беларусаў з руху: “Сьвятло- Жыцьцё”.
На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.