2007-01-30 14:08:27

Сьвет першых хрысьціянаў- працяг


У сёняшняй нашай гутарке мы працягнем расказваць аб тых выявах і святынях першых хрысціян, што былі знойдзены ў падземным Рыме – знакамітых катакомбах. Акрамя малюнкаў там былі знойдзены манеты з выявамі старажытных рымскіх імператараў, пярсцёнкі са слановай косці, перламутравыя ракавіны дзеля ўпрыгожвання пахавальніц, шкляны посуд з напісанымі на іх золатам абразамі святых, а таксама посуд з крывёю мучанікаў. Тую кроў хрысціяне збіралі губкамі, высахшыя рэшткі якіх часам бачны на дне посуду. Вядома, што першыя хрысціяне шанавалі не толькі рэшткі мучанікаў, але і самі прылады іх мучэння і, калі была магчымасць, клалі тыя прылады ў іх магілы, а часам выяўлялі іх на сценах і плітах пахавальніц.
Так, на пахавальнай пліце мучаніка Агапіта выяўлена капьё, якім яго закалолі; на пліце мучаніцы Веранікі – меч, якім ёй адсеклі галаву; на пліце Святога Ексуперанцыя – горн з пылаючым агнём. У катакомбе Святога Папы Каліста, на пахавальніцах дзвух мучанікаў намалявана іх смяротнае пакаранне – павешанне. У катакомбе Прысцылы, на трох цэглах, што замыкаюць смяротнае ложа мучаніцы Філумены, побач з пальмай і якарам намаляваны стрэлы і запалы – прылады яе пакутаў. Акрамя такіх прыладаў, на магілах святых мучанікаў выяўлялі або прыладкоўвалі да іх выпуклыя вянкі, па запаветах Святога Пісьма. Ва ўсіх народаў пальма была знаменнем перамогі. Святы Грыгорый Вялікі гаварыў: «Што азначаецца пальмай, калі не ўзнагарода за перамогу?»
Выяву гэтага дрэва ўвяла ў абіход старажытная Хрысціянская Царква, каб выказаць перамогу хрысціяніна над светам, д’яблам, целам і смерцю. Царкоўны пісьменнік Арыген, які жыў да 312 года (яшчэ да перамогі Хрысціянства), вучыў, што пальма ёсць знак перамогі пасля той барацьбы, якую вядуць паміж сабой цела і дух. На катакомбных магілах пальма часта можна ўбачыць побач з манаграмай Хрыста, бо кожная перамога хрысціяніна над вышэйузгаданнымі ворагамі бывае з дапамогай Ісуса і Яго пераможнага крыжа. Пальму выяўлялі і на пахавальніцах мучанікаў, такіх як Папа Рымскі Святы Кай (296), Тыбурцый, Валерыян, Максіміліян. Акрамя пальмы яшчэ выяўлялі кіпарыс паміж дзвюма напоўпарушанымі домікамі. Што ж азначаў падобны малюнак? Кіпарыс, заўсёды зялёны, заўсёды поўны жыцця і прыемнага паха, па тлумачэнню аднаго з вядомых Айцоў Заходняй Царквы Святога Амбросія Міланскага (каля 339-397), азначае бессмяротнасць праведнай душы, ён пісаў: «Гэтае дрэва ніколі не губляе сваё зялёнае адзенне: зімой і, натуральна, у цёплы час вырошчвае лісце, і не пераапранаецца ў адзенне іншага колера; толькі ў аднаго гэтага дрэва вецер ніколі не адбірае красы; толькі з яго аднаго не спадае адзенне, і яно адно не пакрываецца новым адзеннем.
 
Вось таксама і апостальская ласка не ведае ўвядання, але блістае сваёй прыгажосцю. Таму, не ведае знясілення тая душа, якая, напоўненая нестомленай дабрадзеяй, заўсёды падтрымлівае здань пабожнасці ды іншых дабрачыннасцяў сваёй трывалай велуччу духа. І з тае прычыны яня не расцякаецца як вада і не знікае, бо ў ёй нічога не зламалася і не аслабела, нічога ў ёй няма такога, што магла б адштурхнуць ад яе агідная гаворка».
Напоўразбураныя дамы нагадваюць разбурэнне нашага цела пасля смерці і вечнае жыццё на небе. Апостал Павел у Другім пасланні да Карынфянаў пісаў: «Мы ведаем, што калi зямны наш дом – цела разбурыцца, мы атрымае ад Бога жыллё на нябёсах, дом нерукатворны, вечны». (2.Кар.5,1.) Таксама шмат у рымскіх катакомбах было знойдзена штучных рыб, а ў іх знойдзены маленькія рыбкі, зробленыя са слановай косці, з крышталя, перламутра, эмалі ды іншых каштоўных камянёў. Іх сэнс вядомы, гэта тая ж самая выява Хрыста. На надмагільным камяні, знойдзеным каля Лацінскага шляха, акрамя рыбы выяўлены тры манаграмы Хрыста і вобраз Добрага Пастыра, які нясе авечку на плячах. Усё гэта азначае, што пахаваная на тым месцы хрысціянка Луцыта верыла ў адзінага Святога Бога і ў Ісуса Хрыста, Сына Божага, Збавіцеля і памёрла ў міры з Ім, як з Добрым Пастырам. Выява рыбы разам з голубам, які трымае ў дзюбе аліўкавую галінку, азначае, што нябожчык жыў і памёр in pace et in Cristo“ў спакоі і ў Хрысце”.
Большасць сцэнаў можна распазнаць па наявілікшых хрысціянскіх святах якім тыя адпавядаюць: Аб’яўленне Дзеве Марыі, Пасха, Хрост Ісуса. Але існуюць таксама і больш складаныя выявы. Напрыклад выява якара з папярэчнікам і пад ім бягучая авечка. Ад самага пачатку Хрысціянства якар вызнаваўся сімвалам надзеі. Яго выявы сустракаюцца ў шматлікіх катакомбных пахавальніцах тых хрысціян, якія насілі лацінскія і грэцкія імёны, што азначалі Надзея, Надзеін. Часам на якары дадавалі папярэчнік, дзеля сакрэтнага прадстаўлення ў выглядзе крыжа, то гэтым падкрэсліваўся крыж Збавіцеля Хрыста, як аснова хрысціянскай надзеі. Адзначым, што самога Ісуса яшчэ не прынята было выяўляць на крыжы. Што ж тычыцца выявы бягучай авечкі, то гэта алегорыя пераходу душы да жыцця вечнага.
Тут трэба дадаць, што ўлічваючы ўвесь разрушальны вопыт язычніцтва, першыя хрысціяне спрабавалі агарадзіць Царкву ад пагрозы ідалапаклонства, якое магло прасачыцца ў яе праз мастацкую творчасць. У ІІІ стагоддзі адносіны да язычніцкай культуры змянілася карэнным чынам. Хрысціянамі станавіліся людзі, якія атрымалі адукацыю ў найлепшых навучальных установах таго часу. Язычніцкую культуру цяпер не адмаўлялі поўнасцю, а прызнавалі яе абмежаванасць. Але на гэтую тэму мы пагаварым праз тыдзень.







All the contents on this site are copyrighted ©.