2007-01-29 14:00:41

Чарговая частка паслання Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° да сусветнага дня мiру.


Сёння, аднак, мiр падпадае пад пытанне не толькi канфлiктам памiж спрошчанымi канцэпцыямi чалавека, значыць, канфлiктам iдэялогiй. Гэта адбываецца таксама i з абыякавасцi да таго, што складае сапраўдную натуру чалавека. Такiм чынам, многiя нашы сучаснiкi адмаўляюць iснаванне спецыфiчнай чалавечай натуры, адчыняючы гэтым шлях самым экстравагантным iнтэрпрытацыям асноўных складаючых чалавечага быцця. I тут неабходна яснасць: “слабое” меркаванне аб асобе, якое пакiдае месца для ўсялякай эксцэнтрычнай канцэпцыi, якая толькi на першы погляд спрыяе справе мiру. На самой справе, гэта перашкаджае сапраўднаму дыялогу i адчыняе шлях аўтарытарнаму ўмешальнiцтву пакiдаючы чалавека безабаронным i робячы яго лёгкай ахвярай для гвалту i прымусу.Правы чалавека i мiжнародныя арганiзацыi. 12. Сапраўдны i надзейны мiр мае ў сваёй аснове павагу да праў чалавека. Але калi гэтыя правы не засновываюцца на “слабым” у’яўленнi аб чалавеку, дык у вынiку яны таксама будуць саслабелымi? Тут робiцца вiдавочным негатыўнасць рэлятывiстскага зразуменне асобы, калi мова iдзе аб абгрунтаванасцi i абароне яе праў. Апарыя ў гэтым вынiку вiдавочная: правы падаюцца абсалютнымi, але аснова, пад якую яны падводзяцца, толькi адносная. Цi ж трэба здзiўляцца, што перад “незручнымi” патрабаваннямi, якiя прапануюцца правам, можа з’явiцца той, хто апрэчыць яго цi прыйме рашэнне аб тым, каб аднесцi яго на нейкi тэрмiн? Толькi будучы ўкарэненымi ў аб’ектыўных патрэбах натуры, нададзенай чалавеку Стварыцелем, належныя яму права мугуць быць падцвержаныя без рызыкi адмаўлення. Аб гэтым верна сказаў Махатма Гандзi: “Ганг пачынаецца ў Гiмалаях абавязкаў”. Толькi пры яснасцi гэтых галоўных прадумоў правоў чалавека, якiя сёння падпадаюць пад трывалыя напады, яны могуць быць абаронены належным чынам. Без такой яснасцi выраза “правы чалавека” выкарыстоўваецца дзеля акрэслення суб’ектаў, якiя вельмi адрознiваюцца памiж сабой: на ўвазе можа мецца чалавечая асоба, якую характэрызуюць непарушныя годнасць i права, дзейсныя заўсёды, паўсюдна i для ўсiх; iншыя маюць на ўвазе чалавека, якi мае зменлiвую годнасць i права, сэнс якiх часовы i якi заўсёды можа падпасць пад дыскусiю.
13. На абарону праў чалавека стала спасылаюцца мiжнародныя арганiзацыi i, у асаблiвасцi, ААН, якая ў Сусветнай дэкларацыi 1948 года акрэслiла, як сваю галоўную задачу абарону праў чалавека. Гэта дэкларацыя ўспрыймаецца як нейкi маральны абавязак усяго чалавецтва. У гэтым, - зазначыў у сваiм пасланнi да Сусветнага дня мiру Свяцяйшы Айцец Бенедыкт XVI°, якi адзначаўся, нагадваем, 1 студзеня, - ёсць глыбокая праўда, асаблiва ў тым, што трэба ўлiчваць, што правы, апiсаныя ў згаданай Дэкларацыi, разглядаць, як заснаваныя не проста на рашэннi Асамблей, што зацьвердзiла iх, але на самой натуры чалавека i годнасцi яго асобы, створанай Богам. Такiм чынам, важна, каб мiжнародныя арганiзацыi не забывалiся аб натуральнай аснове праў чалавека. Гэта пазбавiць iх ад небяспекi, на жаль, заўсёды прыхаванай, адыходу ў iх чыста пазытывiсткую iнтэрпрытацыю. Калi б гэта адбылося, мiжнародныя арганiзацыi не мелi б аўтарытэту, неабходнага дзеля выканання ўласнай функцыi абаронцы асноўных праў чалавека i народаў, што з’яўляецца галоўным абгрунтаваннем самога iх iснавання i дзейнасцi.Мiжнароднае гуманiтарнае права i ўнутранае права дзяржаў. 14 Пачынаючы ад зразумення таго, што iснуюць права чалавека, злучанныя з агульнай чалавечай натурай, было разпрацавана мiжнароднае гуманiтарнае права, захоўваць якое дзяржавы забавязаны нават у выпадку вайны. На вялiкi жаль, гэтае права не было захаванае належным чынам – калi пакiнуць на баку мiнулае – у некаторых выпадках войнаў, якiя адбылiся ў апошнi час. Напрыклад, гэта адбылося некалькi месяцаў таму ў паўднёвым Лiване, дзе доўг абараняць i дапамагаць нявiнным ахвярам, а таксама не далучаць да канфлiкту цывiльнае насельнiцтва ў значнай ступенi не быў выкананы. Жалю годныя падзеi ў Лiване i новая форма, якую прыймаюць канфлiкты, - асаблiва ад таго часу як тэрарыстычная пагроза выклiкала небачныя да гэтай пары формы гвалту, - патрабуюць ад мiжнароднай грамадскасцi падцверджання мiжнароднага гуманiтарнага права i яго ўжытку ў адносiнах да ўсiх сiтуацыяў мiжнародных канфлiктаў, у тым лiку i да тых, што не прадугледжаны мiжнародным правам, яко дзейнiчае цяпер. Акрамя таго, тэрарызм настойлiва патрабуе паглыбленага разважання аб этычных абмежаваннях, якiя тычацца выкарыстання сёння сродкаў абароны нацыянальнай бяспекi. Такiм чынам, усё часцей канфлiкты не з’яўляюцца, перад усiм калi iх правакуюць тэрарыстычныя групы, якiя вырашылi любымi сродкамi асягнуць ўласных мэтаў. З улiкам падзей апошнiх гадоў, дзяржавы не могуць не адчуваць неабходнасцi разпрацоўкi супрацьставiцца драматычнаму самавольству, сведкамi якога мы з’яўляемся. Вайна, - пiша далей Свяцейшы Айцец, - гэта заўсёды няўдача для мiжнароднага грамадства i сур’ёзная згуба для чалавецтва. Калi, не гледзячы нi на што, справа даходзiць да вайны, неабходна хаця б захоўваць асноўныя прынцыпы чалечнасцi i каштоўнасцi, якiя ствараюць любое цывiлiзаванае грамадства, што стварае нормы паводзiнаў, якiя б абмежавалi згубу i дазволiлi б палегчыць пакуты грамадзянскага насельнiцтва i ў сiх ахвяраў канфлiктаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.