2007-01-27 14:08:52

Упершыню пры Святым Пасадзе прынятыя даверачныя граматы ад пасла Чарнагорыі. Папа Бенедыкт 16 у часе дадзенай прынагодна спецыяльнай аўдыенцыі выказаў падтрымку нацыянальнага міжхрысціянскага дыялога і заклікаў прызнаць каталіцкую грамаду рэспублікі.


Занурыўшыся ў гісторыю, Бенедыкт 16 прыгадаў, што больш за стагоддзе таму назад Чарнагорыя, пры падтрымцы сваёй Праваслаўнай Царквы , поўнасцю прызнала каталіцкую грамаду края, і гэты факт стаўся карысным для нацыянальнага сувернітэта , яктаксама і плённым для місіі хрысціянства.
Аднядаўна незалежная былая югаслаўская рэспубліка, Чарнагорыя мае дыпламатычныя адносіны з Ватыканам толькі з месяц - ад 16 снежня 2006 года. Новы амбасадар пры Ватыкане ад Чарнагорыі - былы прафесар нацыянальнага эканамічнага універсітэта спадар Антуан Збутэг нёс напрацягу 1996 - 2005 гг. службу ў Папскай місіянарскай грамадзе святога апостала Пятра пры Кангрэгацыі эвангелізацыі народаў. Цяпер да яго, як афіцыйнага дыпламатычнага прадстаўніка краіны, Папа звярнуў свой заклік афіцыйна прызнаць нацыянальную каталіцкую грамаду. Папа падтрымаў развіццё дыялога з праваслаўнай грамадой, якая значна большая па колькасці, і назваў Чарнагорыю "асабліва добрым месцам для так пажаданай для ўсіх экуменічнай сустрэчы"."Як і ў мінулым, так і сёння, - працягваў Бенедыкт 16, - Апостальскі Пасад жадае пацвердзіць сваю павагу, любоў і шанаванне да высакародных народаў Чарнагорыі ў сваім пастаянным памкненні працягваць дыялог з праваслаўнымі." Далей, кранаючы тэму адносінаў хрысціянаў з вялікай мусульманскай грамадой Чарнагорыі, Папа заахвоціў да дружалюбнасці і канстатаваў, што тут, у рэспубліцы з насельніцтвам у каля 650 тысяч чаалвек, добрая сустрэча хрысціянаў і мусульманаў знайшла сваё ўвасабленне.







All the contents on this site are copyrighted ©.