2007-01-26 13:28:51

Дыпламатычная навіна. Але распачнем сітатыстыкай: 8 млнаў в'етнамскіх каталікоў складаюць 7 прац. насельніцтва. Прэм'ер-міністр сацыялістычнага В'етнама быў упершыню прынятыў Ватыкане Папам Рымскім.


Бенедыкт 16 прыняў высокага ўрадавага прадстаўніка В'етнама Нгуэна Тан Дунга і абмеркаваў з ім існуючыя праблемы.Свяцейшы Айцец і прэм'ер-міністр абмяняліся пунктамі погляду на міжнароднае становішча і абмеркавалі агульны ўдзел у барацьбе за мір у свеце, выказаўшыся за вырашэнне усіх праблем шляхам перамоваў. У прыватнасці, што тычыцца двухбаковых праблем, было выяўлянае жаданне выршаць іх у пастаянным дружалюбным абмеркаванні праз каналы, якія ўжо існуюць. Як паведамляецца ў камунікаце прэсавай службы Ватыкану, Святы Пасад выказаў задавальненне візітам галавы в'етнамскага ўраду. Адзначана, што у апошні час у адносінах асягнутыя канкрэтныя поспехі, што адкрывае больш шырокую рэлігійную свабоду для нацыянальнай каталіцкай Царквы.
Пасля прыняцця ў Папы в'етнамскі прэм'ер сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам Тарчізіо Бертоне і затым з сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Доменікам Мамберці.
Апошні абрыс: спадар Нгуэн Тан Дунг узначальвае ўрад В'етнама з чэрвеня мінулага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.