2007-01-25 14:52:47

У траўнi Свяцейшы Айцец накiруецца ў Бразылiю.


Апостальскi пасад падцвердзiў, што Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° накiруецца ў траўнi ў Бразылiю. Папа будзе прысутнiчаць на спатканнi лацiнаамерыканскiх бiскупаў, якое праводзiцца раз ў дзесяць гадоў. Пятая генеральная канфярэнцыя бiскупаў Лацiнскай Амерыкi i Карыбскiх астравоў будзе праходзiць з 13 да 31 траўня ў горадзе Апарысiдзе, якi знаходзiцца прыкладна ў 150 кiлометрах ад Сан-Паоло. Касцёл iмя Мацi Божай Апарэсiдзкай – нябеснай апекункi Бразiлii з’яўляецца адным з галоўных месцаў пiлiгрымак гэтай краiны.
Папа ўзначалiць iмшу, на якой будуць прысутныя бiскупы з Канады, ЗША, Гiшпанii ды Партугалii разам з невялiкай групай свецкiх вернiкаў.
Тэма канфярэнцыi: “Вучнi i мiссiянары Езуса Хрыста: дык няхай нашы народы атрымаюць жыццё ў Iм”.







All the contents on this site are copyrighted ©.